Асацыяцыя Ўсходнееўрапейскі
Дэмакратычны Цэнтр

Падтрымліваем народы былога Ўсходняга Блоку ў іх імкненні да свабоды

Асацыяцыя Ўсходнееўрапейскі
Дэмакратычны Цэнтр

Умацоўваем грамадскую супольнасць ва Ўсходняй Еўропе

Асацыяцыя Ўсходнееўрапейскі
Дэмакратычны Цэнтр

Падтрымліваем незалежныя СМІ ў краінах былога СССР

Мы незалежная няўрадавая арганізацыя.
Праводзім сваю дзейнасць з 2001 года.

КРАІНЫ Ў ЯКІХ МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ

Наша місія – дапамагчы развіццю грамадскай супольнасці ў краінах былога СССР. Робім гэта мы ў першую чаргу за кошт усебаковай дапамогі няўрадавым арганізацыям і СМІ. Мы імкнемся да таго, каб нашыя партнёры ў будучыні былі палітычна і фінансава незалежнымі.

Важнейшай каштоўнасцю для нас з’яўляецца дэмакратыя, якая складаецца з мноства другарадасных фактараў, такіх як: свабода слова, волевыяўленне грамадства праз свабодныя выбары, суіднтыфікацыя і адказнасць грамадзянаў за дзяржаву.

СФЕРЫ ДЗЕЙНАСЦІ

НАВУЧАЕМ актывістаў, лідэраў, грамадскіх дзеячоў і публічных асобаў, праводзім для іх курсыі трэнінгі.

СТВАРАЕМ СЕТКУ грамадскіх аб’яднанняў і незалежных медыа.

ПУБЛІКУЕМ артыкулы, аналітычныя матэрыялы, перыядычныя выданні і кнігі пра грамаскую супольнасць і СМІ ў краінах былога СССР.

ПАДТРЫМЛІВАЕМ рэпрэсаваных уладамі грамадскіх дзеячоў і журналістаў.

ФІНАНСУЕМ медыа-праекты, ініцыятывы грамадскіх арганізацый і нефармальных груп.

БУДУЕМ кааліцыю грамадскіх арганізацый і Інстытутаў у Еўропе якія іх падтрымліваюць.

СУПРАЦОЎНІЧАЕМ з міжнароднымі партнёрамі для пераменаў у Беларусі, у тым ліку сумесна арганізуючы Міжнародную сустрэчу BIIM і Медыя-сустрэчу.

ДЗЕЙНІЧАЙЦЕ З НАМІ

Запрашаем да супрацы валанцёраў, для якіх блізкая місія нашай Асацыяцыі. Калі Вы хочаце супрацоўнічаць, напішыце на адрас электроннай пошты:
sekretariat@eedc.org.pl

Zobacz więcej

Падтрымліваюць нас

Stefan Batory FoundationEuropean CommissionKingdom of NetherlandsEuropean Endowment for DemocracyNational Endowment for democracy

Open Society Foundations