ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ

У дадзены момант Асацыяцыя рэалізуе некалькі праграм падтрымкі грамадскай супольнасці ў Беларусі.

У мэтах бяспекі нашых партнёраў мы не публікуем назваў арганізацый і падрабязную інфармацыю аб іх дзейнасці.

З 2016 года мы рэалізуем праект, накіраваны на ўмацаванне грамадскай супольнасці Беларусі ў яго высілках па ўзаемадзеянні з грамадскасцю і органамі мясцовага самакіравання. Адзінаццаць беларускіх грамадскіх аб’яднанняў утвараюць агульную платформу, якая працуе на падвышэнне ролі НКА, прафесіяналізацыю дзейнасці актывістаў з Мінску і рэгіёнаў, уцягненне беларускай дыяспары ў справы краіны.

Ствараем групу трэнероў і настаўнікаў, якая перадае веды і досвед арганізацыям і актывістам па ўсёй Беларусі.

Мы падтрымліваем нашых беларускіх партнёраў, якія сутыкаюцца з рэпрэсіямі і пераследам з боку ўладаў. Мы аказваем ім псіхалагічную дапамогу. Мы падаем інструменты, якія дапамагаюць арганізацыям і актывістам перажыць крізісныя сітуацыі.

Мы працуем з нефармальнымі, лакальнымі і дваравымі ініцыятывамі. Мы імкнемся матываваць „новых актывістаў” працягваць дзейнасць. Мы дапамагаем ім стаць прафесіяналамі. Навучаем тэхніцы бяспекі, дызайн-мышленню, лакальнай дыягностыцы ці прынцыпам працы з валанцёрамі. Мы ствараем прастору для абмену досведам, супрацы і нэтўрокінгу. Мы арганізуем конкурсы малых грантаў для мясцовых арганізацый і нефармальных груп.

СМІ

З пачатку дзейнасці Асацыяцыі мы рэалізуем праграму падтрымкі незалежных СМІ ў Беларусі. За апошнія 20 гадоў у Беларусі моцна змяніўся сацыяльны ландфашт. Увесь гэты час мы назіралі за зменамі і адаптавалі праграму да бягучай сітуацыі і патрэбам, што дазволіла нам паралельна працаваць з пячатнай прэсай, вэб-старонкамі і нават блогерамі. Мы працуем у Мінску і ў рэгіёнах. У нас ёсць партнёры, з якімі мы працуем шмат гадоў, але мы заўсёды адкрытыя для новых людзей і ініцыятыў. Мы лічым, што разнастайнасць інфармацыйных каналаў патрабуе, каб дэмакратызацыя дасягнула ўсяго грамадства.

Сёння медыяпраграма мае два асноўных накірункі:

●      Падтрымка з паніжэннем выдаткаў звязаных з утрыманнем рэдакцыі

●      Падтрымка ў крызісных сітуацыях звязаных з працягваючыміся рэпрэсіямі

Апроч таго ўвесь час мы навучаем меншыя праекты, усталёваем кантакты, матывуем на развіццё і дапамагаем выпрастаць крылы.

Мы лічым, што фінансавая незалежнасць з’яўляецца важнай рысай незалежных СМІ, таму на працягу многіх гадоў мы надаем асаблівую ўвагу шматвектарнай дзейнасці. Мы падтрымліваем СМІ ў зніжэнні базавых выдаткаў, але таксама імкнемся развіваць іх кампетэнцыі і прывабнасць, каб яны маглі адыгрываць важную ролю ў свабоднай Беларусі ў будучыні.