Nabór uczestników wizyty studyjnej w Polsce wśród NGO-sów na Białorusi

Rozpoczynamy cykl działań skierowanych na rozwój potencjału białoruskich organizacji i inicjatyw. Jako pierwszy krok przygotowujemy wizytę studyjną w Polsce, której  tematem będzie aktywizacja obywatelska.  Do 12 marca czekamy na zgłoszenia od kandydatów z Białorusi. Pełen tekst ogłoszenia jest dostępny po białorusku.

Działania realizowane są we współpracy z Fundacją im. Stefana Batorego i Asembleją Pozarządowych Prodemokratycznych Organizacji Białorusi.

Навучальны візіт у Польшчу прадстаўнікоў беларускіх НДА ў 2015 годзе ў межах праграмы “Прафесійная падтрымка ініцыятыў і арганізацый у Беларусі”

Абвестка пра набор удзельнікаў

dscn6875Грамадзянская актыўнасць ёсць адной з грамадскіх каштоўнасцяў, якой павінна характарызавацца любая дэмакратычная дзяржава. Заахвочваць грамадзян да такога роду дзейнасці, гэта няпростая задача як для грамадскіх арганізацый, так і для ўладаў.

Трэба забяспечыць магчымасць уплыву грамадзян на тое, што адбываецца ў іх мясцовасці, удзел у прыняцці рашэнняў, якія іх датычаць, а таксама выпрацоўваць цікаўнасць да мясцовых спраў для лепшага атаясамлення сябе з мясцовай супольнасцю і малой радзімай.

Навучальны візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ды ініцыятыў – гэта паездка ў Польшчу, падрыхтаваная з мэтай пазнаёміць грамадскіх лідараў з дзейнасцю польскага няўрадавага сектару ў галіне грамадзянскай актыўнасці. У рамках візіту мы засяродзімся на паказанні польскага досведу i дзейнасці грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў у гэтай галіне, грамадскай журналістыкі ды ўдзелу ў вырашэнні лакальных спраў.

У візіце возьмуць удзел 10 чалавек.

101_0497Праграма візіту
Мэтай візіту будзе прадстаўленне удзельнікам ведаў пра дзейнасць сектару НДА ў Польшчы з пункту гледжання грамадзянскай актыўнасці. Удзельнікі пазнаёмяцца з польскімі грамадскімі арганізацыямі ды ініцыятывамі, якія займаюцца прасоўваннем ды вырашэннем сацыяльных спраў, упарадкаваннем гарадской прасторы, выкарыстаннем мясцовых бюджэтаў, адстойваннем інтарэсаў грамадзян.

Візіт будзе доўжыцца 7 дзён і будзе складацца з азнаямленчай сустрэчы ў Варшаве (1 дзень), пяці дзён сустрэчаў з няўрадавымі арганізацыямі ў розных гарадах Польшчы (не менш за 12-14 арганізацый) і 1 дзень для падвядзення вынікаў і размоваў з удзельнікамі.

Тэрміны наведвання:
Візіт адбудзецца 13-20 красавіка 2015 года.

dscn6936Заяўку могуць падаваць прадстаўнікі НДА ды ініцыятыў:

  • профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
  • матываваныя, каб набыць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
  • якія займаюцца лакальным развіццём і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных дзеяннях на карысць сваёй грамады, у абарону патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
  • маюць уяўленне і матывацыю для перадачы вопыту і ведаў, атрыманых у Польшчы, для сваёй дзейнасці ў Беларусі.

Як можна падаць заяўку
Падача заяўкі праводзіцца праз запаўненне ан-лайн анкеты да 23:00 12 сакавіка 2015 года. Трэба адказаць на ўсе пытанні. Адсутнасць адказу хаця б на адно з пытанняў будзе азначаць дыскваліфікацыю кандыдата.

Анкета даступна on-line да 12 сакавіка 2015 года, да 23:00. Да гэтага часу існуе магчымасць унясення змен альбо паправак у пададзеныя анкеты. З аднаго кампутара можна запоўніць толькі адну анкету.

Правілы адбору ўдзельнікаў
З дасланых заявак арганізатары абяруць 10 кандыдатаў на ўдзел у паездцы.

Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія адпавядаюць наступным крытэрам:

  • дзейнасць на карысць мясцовых суполак і грамадзян;
  • матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у дзейнасці ў Беларусі;
  • няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
  • наяўнасць рэкамендацый ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.

Узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце.

З пытаннямі на тэму візіта звяртайцеся праз эл. адрас: studyvisit@eedc.org.pl

Праграмма у рамках супрацоўніцтва Фонда імя Стэфана Баторага і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў

fsb-logo-header.338x248Asambleja-NDA

Zobacz także