Rozpoczynamy cykl działań skierowanych na rozwój potencjału białoruskich organizacji i inicjatyw. Jako pierwszy krok przygotowujemy wizytę studyjną w Polsce, której tematem będzie aktywizacja obywatelska. Do 12 marca czekamy na zgłoszenia od kandydatów z Białorusi. Pełen tekst ogłoszenia jest dostępny po białorusku.
Działania realizowane są we współpracy z Fundacją im. Stefana Batorego i Asembleją Pozarządowych Prodemokratycznych Organizacji Białorusi.
Навучальны візіт у Польшчу прадстаўнікоў беларускіх НДА ў 2015 годзе ў межах праграмы “Прафесійная падтрымка ініцыятыў і арганізацый у Беларусі”
Абвестка пра набор удзельнікаў
Грамадзянская актыўнасць ёсць адной з грамадскіх каштоўнасцяў, якой павінна характарызавацца любая дэмакратычная дзяржава. Заахвочваць грамадзян да такога роду дзейнасці, гэта няпростая задача як для грамадскіх арганізацый, так і для ўладаў.
Трэба забяспечыць магчымасць уплыву грамадзян на тое, што адбываецца ў іх мясцовасці, удзел у прыняцці рашэнняў, якія іх датычаць, а таксама выпрацоўваць цікаўнасць да мясцовых спраў для лепшага атаясамлення сябе з мясцовай супольнасцю і малой радзімай.
Навучальны візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ды ініцыятыў – гэта паездка ў Польшчу, падрыхтаваная з мэтай пазнаёміць грамадскіх лідараў з дзейнасцю польскага няўрадавага сектару ў галіне грамадзянскай актыўнасці. У рамках візіту мы засяродзімся на паказанні польскага досведу i дзейнасці грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў у гэтай галіне, грамадскай журналістыкі ды ўдзелу ў вырашэнні лакальных спраў.
У візіце возьмуць удзел 10 чалавек.
Праграма візіту
Мэтай візіту будзе прадстаўленне удзельнікам ведаў пра дзейнасць сектару НДА ў Польшчы з пункту гледжання грамадзянскай актыўнасці. Удзельнікі пазнаёмяцца з польскімі грамадскімі арганізацыямі ды ініцыятывамі, якія займаюцца прасоўваннем ды вырашэннем сацыяльных спраў, упарадкаваннем гарадской прасторы, выкарыстаннем мясцовых бюджэтаў, адстойваннем інтарэсаў грамадзян.
Візіт будзе доўжыцца 7 дзён і будзе складацца з азнаямленчай сустрэчы ў Варшаве (1 дзень), пяці дзён сустрэчаў з няўрадавымі арганізацыямі ў розных гарадах Польшчы (не менш за 12-14 арганізацый) і 1 дзень для падвядзення вынікаў і размоваў з удзельнікамі.
Тэрміны наведвання:
Візіт адбудзецца 13-20 красавіка 2015 года.
Заяўку могуць падаваць прадстаўнікі НДА ды ініцыятыў:
- профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
- матываваныя, каб набыць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
- якія займаюцца лакальным развіццём і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных дзеяннях на карысць сваёй грамады, у абарону патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
- маюць уяўленне і матывацыю для перадачы вопыту і ведаў, атрыманых у Польшчы, для сваёй дзейнасці ў Беларусі.
Як можна падаць заяўку
Падача заяўкі праводзіцца праз запаўненне ан-лайн анкеты да 23:00 12 сакавіка 2015 года. Трэба адказаць на ўсе пытанні. Адсутнасць адказу хаця б на адно з пытанняў будзе азначаць дыскваліфікацыю кандыдата.
Анкета даступна on-line да 12 сакавіка 2015 года, да 23:00. Да гэтага часу існуе магчымасць унясення змен альбо паправак у пададзеныя анкеты. З аднаго кампутара можна запоўніць толькі адну анкету.
Правілы адбору ўдзельнікаў
З дасланых заявак арганізатары абяруць 10 кандыдатаў на ўдзел у паездцы.
Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія адпавядаюць наступным крытэрам:
- дзейнасць на карысць мясцовых суполак і грамадзян;
- матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у дзейнасці ў Беларусі;
- няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
- наяўнасць рэкамендацый ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.
Узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце.
З пытаннямі на тэму візіта звяртайцеся праз эл. адрас: studyvisit@eedc.org.pl
Праграмма у рамках супрацоўніцтва Фонда імя Стэфана Баторага і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў