Дапаможнік «Інтэрнэт для актывістаў. Basics». Перавыданні

Інтэрнэт можа зрабіць працу грамадскай арганізацыі больш эфектыўнай. З яго дапамогай грамадскія арганізацыі могуць распавядаць пра сваю дзейнасць шырокаму колу людзей, аператыўна апавяшчаць і адукоўваць грамадскасць аб важных праблемах і прапаноўваць шляхі іх вырашэння, знаходзіць новых актывістаў і мабілізаваць іх надзеянне.

Мэта гэтага выдання — дапамагчы грамадскім актывістам лепш зарыентавацца ў свеце сучасных тэхналогій і адаптаваць іх да сваіх патрэбаў.

Другое выданне дапаможніка выходзіць выключна ў электронным выглядзе. Каб зрабіць выданне яшчэ больш зручным, мы падрыхтавалі яго ў розных фарматах, каб вы маглі камфортна чытаць гэту кніжку з камп’ютараў, планшэтаў і смартфонаў. Калі ж папяровая форма з’яўляецца больш звыклай для вас, то вёрстка дапаможніка дазваляе раздрукаваць яго на прынтары і зрабіць патрэбную колькасць асобнікаў.

Дапаможнік «Інтэрнэт і СМІ для актывістаў» распрацаваны групай беларускіх аўтараў, якія маюць багаты досвед грамадскай і медыйнай працы ва ўмовах Беларусі.

 

Zobacz także