|
 |
хроніка супраціву - люты 2005
- працяг |
 |
| 16 лютага Валеру Леванеўскаму адміністрацыя Магілёўскай калёніі №19 адмовілася замяніць меру пакараньня з турэмнага зьняволеньня на папраўчыя работы: ён лічыцца «злосным парушальнікам дысцыпліны». 28 лютага яго перавялі ў калёнію №22 у пасёлку Даманава Івацэвіцкага раёну, дзе яго ўтрымлівалі раней.
Слуцкі гарадзкі суд 16 лютага аднавіў на працы эканаміста-рэвізора ААТ «Слуцак-Модуль», актывіста РЭП Усевалада Сьцяцова, незаконна звольненага 11 кастрычніка 2004 г. |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву -
люты 2005 |
 |
| Пракуратура Чарнігаўскай вобласьці Украіны 9 лютага распачала крымінальную справу па факце затрыманьня на мяжы актывістаў беларускай апазыцыі Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Бандарэнкі, Зьмітра Бародкі і Уладзімера Кабца пасьля вяртаньня іх з вандроўкі ў «аранжавы Кіеў».
КДБ Берасьцейскай вобласьці 14 лютага
затрымаў жыхара Кобрына, актывіста
Беларускай хрысьціянскай прэс-групы
абароны правоў чалавека ў сыстэме
Расейскай і украінскай царквы... |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву -
сьнежань 2004 - працяг |
 |
| Супраць Гары Паганяйлы, намесьніка старшыні Беларускага Хельсынскага камітэту, пракуратура Менску распачала крымінальную справу. Праваабаронцу вінавацяць у паклёпе на прэзыдэнта (ч.2, арт.367 КК): яму пагражае абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў. Паганяйла 18 жніўня даў інтэрвію швэдзкай тэлекампаніі TV4: распавёў пра палітычныя зьнікненьні й назваў імёны тых, каго падазраюць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў. Касэту зь відэазапісам у журналіста канфіскавалі пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы супрацоўнікі КДБ, якія накіравалі яе ў пракуратуру. |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву -
сьнежань 2004 |
 |
| 16 лістапада адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску адмовіла ў перарэгістрацыі рэлігійнай суполцы «Царква «Новае жыцьцё» . Крымінальная справа супраць старшыні ГА «Воля да разьвіцьця» (Слонім) Міхася Варанца па абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў паводле праграмы TACIS спынена 17 лістапада. У Магілёве 17 лістапада за распаўсюд перадрэфэрэндумных улётак на адну базавую велічыню аштрафаваны актывіст «Зубра» Мікалай Ільін. 16 лістапада ў Горадні паводле падазрэньня ў распаўсюдзе ўлётак затрыманы актывісты Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, Зьміцер Міхалюк...
|
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву - лістапад 2004 - працяг |
 |
| Мінінфармацыі
8 лістапада вынесла папярэджаньне ТДА «Прэс-сэрвіс»
— заснавальніку газэты «Курьер из
Борисова» за парушэньне Закону аб
друку. У Слуцку 10 лістапада звольнілі з
працы старшыню філіі БСДП (НГ) Анатоля
Балакіра, які балятаваўся ў палату
прадстаўнікоў. Гэта адбылося… на
наступны дзень пасьля таго, як ён
уладкаваўся на працу. Валер Шчукін 11
лістапада атрымаў папярэджаньне ад
адміністрацыйнай камісіі
Першамайскага раёну Віцебску за
распаўсюд улётак. 11 лістапада
звольнены з працы навуковы супрацоўнік
Барысаўскага краязнаўчага музэю Валер
Раховіч... |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву -
лістапад 2004 |
 |
| У Горадні 3 лістапада па 20 базавых велічыняў штрафу (480 тыс. рублёў) прысудзілі журналістам Натальлі й Анатолю Макушыным за ўдзел у пікеце пратэсту. Старшыню менскай суполкі крышнаітаў Аляксандру Карзову 3 лістапада Цэнтральны суд Менску вынес папярэджаньне за набажэнствы ў прыватным доме без дазволу ўладаў. У Ваўкавыску Мікалай Аксаміт 3 лістапада спыніў галадоўку па стане здароўя. На памежным пераходзе Бераставіца — Баброўнікі 4 лістапада супрацоўнікі мытні... |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву - кастрычнік 2004 - працяг |
 |
|
26 кастрычніка суд Жыткавіцкага раёну задаволiў пазоў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў да адміністрацыі Жыткавіцкага маторабудаунічага заводу (ЖМЗ): актывістку СПМ Раісу Плюшчакову незаконна звольнілі з прадпрыемства сёлета улетку. Па 100 тыс. руб. ёй заплаціць адміністрацыя ЖМЗ і прафсаюз заводу. 1 лістапада Беларускі кангрэс дэмпрафсаюзаў зьвярнуўся у Вярхоўны суд з просьбай аднавіць Плюшчакову на працы. У Менску за ўдзел у акцыі 28 кастрычніка асуджаны Сяржук Мацкойць...
|
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву - кастрычнік 2004
- працяг |
 |
| Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску адмовілася расьсьледаваць акалічнасьці затрыманьня і зьбіцьця невядомымі навучэнца Беларускага ліцэю Франка Вячоркі 1 верасьня: не зважаючы на шматлікія фатаздымкі, пракуратура лічыць факты непацьверджанымі. Хворы на сэрца сябар КХП-БНФ Уладзімер Плешчанка (Віцебск) 16 кастрычніка быў арыштаваны на 10 сутак за мастацкі пэрформанс, а ўначы 17-га яго мусілі перавесьці ў больніцу. 20 кастрычніка за ўдзел у вулічнай акцыі ў Менску... |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву - кастрычнік 2004 |
 |
| Актывісты
ЗБС Сяржук Семянюк і Васіль Лепеш
затрыманы 11 кастрычніка за распаўсюд
улётак. 12 кастрычніка іх, а таксама
Віталя Каратыша, Алену Талапілу і Паўла
Батуева затрымалі на выхадзе зь
сядзібы Згуртаваньня беларускіх
студэнтаў, у пастарунку канфіскавалі
матэрыялы супраць пажыцьцёвага
прэзыдэнцтва. 15 кастрычніка кандыдату
ад ПБНФ Аляксею Янукевічу акруговая
камісія скасавала рэгістрацыю. Вольга
Завадзкая 12 кастрычніка атрымала з
суду Цэнтральнага раёну Менску адмову:
яна скардзілася на Пракуратуру
Беларусі, якая ня хоча аднавіць
сьледзтва. |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву -
верасень/кастрычнік 2004 |
 |
| 21 верасьня гарадзенскае тэлебачаньне не паказала выступу кандыдата ад ПБНФ Мікалая Ворана. Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску 27 верасьня адмовіла пратэстанцкім суполкам «Царква Ісуса Хрыста», «Царква «Новае жыцьцё», «Новы Запавет» і «Надзея выратаваньня» ў арэндзе памяшканьняў для богаслужэньня. 28 верасьня ўдзельнікі «Шэсьця бяздомных студэнтаў» Сяржук Семянюк і Юры Сідун былі аштрафаваныя на 7 базавых велічынь за супраціў пры затрыманьні. |
|
больш
>>>
|
|
 |
хроніка супраціву - верасень 2004 |
 |
| 8 верасьня ў Жодзіне падчас расклейкі ўлётак затрыманы вучань 11-й клясы, сябар «Маладого фронту» Яўген Валкавец. Пастаўская раённая арганізацыя БСДП (НГ) была зьнята з рэгістрацыі 15 верасьня: управа юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму палічыла, што пры яе рэгістрацыі былі сфальшаваны дакумэнты. Намесьніцу галоўнага рэдактара шклоўскай раённай газэты «Ўдарны фронт»... |
|
больш
>>>
|
|
|
За
магчымасьць перадруку матэрыялу
сардэчна дзякуем рэдакцыі газэты  |