:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

хроніка супраціву - лістапад 2004

  >>іншыя тэксты хронікі<<

У Горадні 3 лістапада па 20 базавых велічыняў штрафу (480 тыс. рублёў) прысудзілі журналістам Натальлі й Анатолю Макушыным за ўдзел у пікеце пратэсту. Старшыню менскай суполкі крышнаітаў Аляксандру Карзову 3 лістапада Цэнтральны суд Менску вынес папярэджаньне за набажэнствы ў прыватным доме без дазволу ўладаў. У Ваўкавыску Мікалай Аксаміт 3 лістапада спыніў галадоўку па стане здароўя. На памежным пераходзе Бераставіца — Баброўнікі 4 лістапада супрацоўнікі мытні амаль разабралі на часткі аўтамабіль дэпутаткі Сойму Польшчы Барбары Кудрыцкай, у якім кіраваліся на канфэрэнцыю ў Беласток старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка і ганаровы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін — так шукалі забароненае. 4 лістапада Берасьцейскае абласное аб’яднаньне ФПБ у аднабаковым парадку скасавала дамову пра арэнду зь мясцовай суполкай Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, аўтамабілебудаваньня і мэталаапрацоўкі. Каардынатар «Зубра» Мікіта Сасім 5 лістапада затрыманы ў Баранавічах на падставе пастановы суду Цэнтральнага раёну Менску, паводле якой ён ужо адседзеў 15 сутак. У той самы вечар у ягоную кватэру ўварваліся работнікі міліцыі ў цывільным, затрымалі «зуброўцаў» Паўла Юхневіча, Аляксея Ляўковіча, пасьля ператрусу канфіскавалі даклад Х.Пургурыдэса. Пракуратура Партызанскага раёну Менску 5 лістапада адмовілася разглядаць скаргу экс-кандыдаткі Людмілы Гразновай на паклёпніцкія ўлёткі без выходных зьвестак, распаўсюджаныя ў ейным раёне ад «Клюбу выбарцаў Менску». Міхаілу Марынічу 5 лістапада прад’явілі канчатковае абвінавачаньне: незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да зброі (ч.2 арт.295 КК), крадзеж альбо пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак (ч.2 арт.377 КК), крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай ці ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.210), хаваньне афіцыйных дакумэнтаў і пячаткі (ч.1 арт.377). 5 лістапада ў Беларусь не пусьцілі Гельмута Курта, кіраўніка бюро па Ўкраіне, Беларусі й Малдове нямецкага сацыял-дэмакратычнага фонду імя Эбэрта. Здымачную групу журналістаў расейскага бюро францускага тэлеканалу TF-1 затрымалі 5 лістапада, калі яны здымалі акцыю «Зубра» ў Менску, і пазбавілі акрэдытацыі. 8 лістапада ў пракуратуры Менску Ірыну Халіп папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за «паклёпніцкія выдумкі»: падставай стаў артыкул журналісткі наконт рэфэрэндуму ў расейскай «Новой газете». Павал Мажэйка спыніў галадоўку 8 лістапада, калі выйшаў са спэцразьмеркавальніку, у якім адседзеў сем сутак. Пракуратура Савецкага раёну Менску вынесла Пятру Садоўскаму 8 лістапада папярэджаньне: яго вінавацяць у ціску на сяброў выбарчай камісіі за агучваньне факту зьнікненьня 255 бюлетэняў.

 За магчымасьць перадруку матэрыялу сардэчна дзякуем рэдакцыі газэты

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster