:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

хроніка супраціву - верасень 2004

  >>іншыя тэксты хронікі<<

8 верасьня ў Жодзіне падчас расклейкі ўлётак затрыманы вучань 11-й клясы, сябар «Маладого фронту» Яўген Валкавец. Пастаўская раённая арганізацыя БСДП (НГ) была зьнята з рэгістрацыі 15 верасьня: управа юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму палічыла, што пры яе рэгістрацыі былі сфальшаваны дакумэнты. Намесьніцу галоўнага рэдактара шклоўскай раённай газэты «Ўдарны фронт» Ніну Буйніцкую звольнілі 20 верасьня за публікацыю вершу, у якім яна не заўважыла акравершу, скіраванага супраць Лукашэнкі. 21 верасьня галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Ганцавіцкі час» Пятра Гузаеўскага не пусьцілі на адкрытае пасяджэньне райсавету дэпутатаў. У Віцебску сябра КХП-БНФ Уладзімера Плешчанку 22 верасьня за несанкцыянаваны пікет асудзілі на 160 б.в. А 24 верасьня яго і Аляксандра Салаўяна асудзілі на 10 сутак: сябры КХП-БНФ агітавалі супраць удзелу ў выбарах і рэфэрэндуме. Актывістаў «Зубра» Мікіту Сасіма і Глеба Вязоўскага 22 верасьня ў Менску затрымалі міліцыянты, абшукалі й зьвінавацілі ў дробным хуліганстве, бо знайшлі балёнікі з фарбай. Ноч іх пратрымалі ў міліцыі, пратаколы склалі толькі зранку. Карэспандэнтка недзяржаўнай газэты «Ганцавіцкі час» Соф’я Ясько 22 верасьня ў судзе Ляхавіцкага раёну выйграла працэс супраць рэдакцыі раённай газэты «Савецкае Палессе» і яе галоўнай рэдактаркі Галіны Мазінай па абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі. 22 верасьня ў Магілёве былі затрыманы актывісты «Зубра» Андрэй Зайцаў і Ўладзіслаў Жэнэску, у якіх канфіскавалі некалькі соцень газэт. У Віцебску 23 верасьня падчас раздачы ўлётак супраць рэфэрэндуму й датэрміновага галасаваньня затрыманы Валер Шчукін. Берасьцейскі абласны суд 23 верасьня падчас касацыйнага разгляду справы па абароне дзелавой рэпутацыі ПБНФ адмяніў папярэдняе рашэньне Маларыцкага суду і фактычна прызнаў, што БНФ у час другой сусьветнай вайны супрацоўнічаў з фашыстамі. У Берасьці 23 верасьня падчас раздачы ўлётак затрыманы сябар «Маладога фронту» непаўналетні Аляксандар Ражалоўскі. 24 верасьня Міхаілу Марынічу былі прад’яўлены новыя абвінавачаньні — ч.2 арт.377 (выкраданьне ці пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак) і ч.4 арт.210 (выкраданьне праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учыненае арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры). 25 верасьня ягонае ўтрыманьне пад вартай падоўжылі яшчэ на месяц. Падчас распаўсюджваньня бюлетэню «Предприниматель» і ўлётак у Пінску затрыманы Зьміцер Леванеўскі. 25 верасьня ў Івацэвічах за распаўсюд газэты затрыманы актывіст «Зубра» Станіслаў Кучынскі: сьпярша на яго склалі пратакол за распаўсюджваньне друкаваных выданьняў без выходных зьвестак, потым — за антысанітарыю. У Шклове 27 верасьня міліцыянты зрабілі ператрус кватэры Аляксандра Шчарбака, кіраўніка групы падтрымкі кандыдата ад ПБНФ Рыгора Костусева: шукалі ўлёткі. 28 верасьня адбыўся ператрус у берасьцейскім офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», канфіскаваныя тысячы ўлётак. Актывісты «Зубра» Мікалай Ільін і Яўген Сувораў затрыманыя 27 верасьня падчас раздачы газэты ў Магілеўскім пэдунівэрсытэце. У Баранавічах 27 верасьня падчас акцыі ў падтрымку М.Марыніча затрыманыя актывісты «Зубра» Наста Васіленка, Арцём Ластавецкі, Алена Пятрашка, Марыя Гансецкая. Сяброўку КХП-БНФ Аліну ДуброўскуюЮ 27 верасьня міліцыянты высадзілі з электрычкі, затрымалі яе й канфіскавалі ўлёткі з заклікам да байкоту.

 За магчымасьць перадруку матэрыялу сардэчна дзякуем рэдакцыі газэты

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster