:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

рапарт за 2002 год

 

УВОДЗІНЫ

У 2002 годзе нашае Аб’яднанне WCD—IDEE найперш развівала дзейнасць на нашай традыцыйнай прасторы — у Беларусі. Акрамя таго, працяг двух пілотных праграм, якія мы пачалі годам раней, дазволіў нам актыўней дзейнічаць на Украіне. З’явіліся планы далейшага пашырэння дзейнасці Аб’яднання і рэалізацыі праетаў у іншых краінах Усходняй Еўропы, у тым ліку Расіі. Праграмы, што рэалізоўвала Аб’яднанне ў 2002 годзе як у Беларусі, так і на Украіне, мелі на мэце перш за ўсё развіццё і ўмацавенне няўрадавых арганізацый, а таксама падтрымку незалежных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Менавіта гэтыя два нікірункі дзейнасці мы лічым найважнейшымі, беручы пад увагу сітуацыю ў згаданых краінах. Акрамя таго, у сферы пастаяннай зацікаўленасці Аб’яднання застаюцца праекты, звязаныя з узмацненнем і развіццём пачуцця нацыянальнай тоеснасці. Свой працяг атрымала таксама праграма падрыхтоўкі групы трэнераў для беларускіх няўрадавых арганізацый. Запусцілі мы і новы двухгадовы праект падтрымкі маладых лідэраў. 

У той жа час гэты год быў вельмі складаным перыядам для Аб’яднання: мы перажылі арганізацыйны крызіс і канфлікт у камандзе. Пасля таго, як быў заяўлены вотум недаверу старшыні Аб’яднання, Праўленне вырашыла прыпыніць дзейнасць Аб’яднання і правесці экспртызу фінансавых разлікаў і працэдуры прыняцця рашэнняў. Старшыня прыпыніў свае паўнамоцтвы да часу высвятлення сітуацыі. Аўдытарская кампанія, якую выбралі пры дапамозе Фонда імя Стэфана Баторыя, правяла кантроль фінансавай дзейнасці Аб’яднання па закрытым балансе 2001 года. Прыпыненне актыўнай дзейнасці заняло перыяд чатырох месяцаў (люты — май 2002 г.). у гэты час працягваліся толькі раней распачатыя праекты, а таксама адбываліся неабходныя арганізацыйныя працэдуры — мы арганізавалі некалькі сустрэч усіх зацікаўленых бакоў у рамках “круглага стала”. Вынікам гэтых кансультацый было, між іншым, прыняцце “Працэдуры працы з праектамі”, а таксама стварэнне кансультатыўнага органа — Рады каардынаратараў. 

Як вынік, адбыліся змены ў кіраўнічых органах і структуры Аб’яднання. Напрыканцы года Аб’яднанне пачало дзейнічаць у новай форме. Агульны сход, вышэйшы орган Аб’яднання, збіраўся ў 2002 годзе двойчы і ўпаўнаважыў Праўленне выконваць план дзейнасці на 2003—2005 гады, які з’яўляецца падставай для выпрацоўкі стратэгіі далейшага развіцця арганізацыі. 

ЧАСТКА I 

Праграмы, рэалізаваныя ў 2002 годзе 

У 2002 годзе Аб’яднанне рэалізоўвала наступныя праграмы: 

A. Беларусь: 
I. Праграма падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі 
II. Падрыхтоўка трэнераў для няўрадавых арганізацыяў 
III. Развіццё моладзевых арганізацыяў 


B. Украіна 
I. Праграма падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі 
II. Развіццё няўрадавых арганізацыяў — падтрымка моладзевых арганізацыяў 


C. Інфармацыйныя праекты 


A. БЕЛАРУСЬ 

I. Праграма падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі 
каардынатар: Ёанна Кавальска (Joanna Kowalska) (grant NED 2001-399.0) Павал Казанэцкі (Paweł Kazanecki) (grant NED 2002-263.0) 
грантадаўца: The National Endowment for Democracy 
памер грантаў: 98.500 USD i 50.000 USD 
час выканання: 1 кастрычніка 2001– 30 чэрвеня 2002, 1 ліпеня 2002 – 31 студзеня 2003 
партнёры: Міжнародны Кантакт, Фонд развіцця рэгіянальнай прэсы (Мінск) 

Мэта праграмы — пашырэнне доступу грамадзянаў Беларусі да незалежнай інфармацыі, барацьба з інфармацыйнай манаполіяй дзяржавы і развіццё незалежнай інтэлектуальнай думкі. Задачы праграмы — падтрымка і развіццё зарэгістраванай рэгіянальнай незалежнай прэсы ў Беларусі і развіццё незалежных часопісаў. 

У рамках гэтай праграмы ў перашай палове года быў арагізаваны конкурс малых грантаў для мясцовай прэсы. Ён быў звернуты да выданняў у чатырох катэгорыях: a) бюлетэні няўрадавых арганізацый (гранты да 500 USD), b) мясцовыя незарэгістраваныя газеты (да 2 500 USD), c) часопісы (да 4 000 USD), d) мясцовыя зарэгістраваныя газеты (да 5 000 USD). 

Было прынятае рашэнне аб выдзяленні ўсяго 22 грантаў агульнай сумай 40.100 USD. Паколькі ў рамках праграмы прыярытэтным напрамкам была выбраная падтрымка рэальнай рэгіянальнай прэсы, большасць грантаў (дванаццаць) было выдзелена маладым зарэгістраваным мясцовым газетам. Адначасова ў працы з нерэгістраванымі газетамі мы намагаліся прасоўваць іх да працэдуры афіцыйнай рэгістрацыі.У нашых планах — дапамагчы мясцовым выдаўцам пакрыць усю тэрыторыі Беларусі зарэгістраванымі мясцовымі газетамі. Тут дарэчы будзе прыгадаць, што конкурс адбываўся ў атмасферы, якая зусім не спрыяе незалежнай мясцовай прэсе. Гэта быў час пасля выбараў, калі распачаліся чарговыя рэпрэсіі супраць незалежных газет. Ішоў судовы працэс супраць журналістаў газеты “Пагоня”, якія атрымалі вырак абмежавання волі і прымусовай працы. 

Восем грантаў было выдзелена часопісам. Асабліва хочам падкрэсліць падтрымку часопіса “пАртызан”, прысвечанага сучаснаму беларускаму мастацтву. Наш грант зрабіў магчымым пачатак працы сталага рэдакцыйнага калектыву і адпаведную рэкламу часопіса як сярод чытачоў, так і сярод патэнцыйных споснараў. Падтрымка сямі іншых часопісаў дазволіла даць яшчэ адзін штуршок развіццю інтэлектуальнага жыцця ў Беларусі. 

Паралельна з конкурсам грантаў мы арганізавалі тры семінары для выдаўцоў незарэгістраваных газет, тэмамі былі “журналістыка ў мясцовай газеце” і “вёрстка і дызайн мясцовай газеты”. Падчас гэтых семінараў мы заахвочвалі выдаўцоў да афіцыйнай рэгістрацыі іхніх выданняў і выхаду на рэальны медыйны рынак. 

Дзякуючы супрацоўніцтву з Выканаўчым бюро Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі быў падрыхтаваны спіс аргтэхнікі, якую ўлады скансфіскавалі ў беларускіх НА падчас выбарчай кампаніі 2001 года. У выніку судовых працэсаў частку абсталявання ўдалося вярнуць, іншыя арганізацыі атрымалі магчымасць абсталяваць свае офісы нанова з дапамогай выдзеленых намі 12 грантаў на агульную суму 20.400 USD. Паводле нашай інфармацыі,тыя гранты разам з падтрымкай іншых споснараў дазволілі поўнасцю пакрыць страты грамадскіх арганізацыі у Беларусь. Усе згаданыя гранты былі зацверджаныя яшчэ ў пачатку праграмы, у 2001 годзе, аднак частка іх была фізічна раздадзеная ўжо ў 2002 годзе. 

Адзін з праектаў другой паловы 2002 года быў накіраваны выключна на зарэгістраваныя газеты, гэта значыць на тыя, што даволі шырока распаўсюджваюцца і маюць большыя шанцы дайсці да масавага чытача. Гэта мела асаблівае значэнне ў перыяд перад грамадскай кампаніяй, што папярэднічала выбарам у мясцовыя органы ўлады і ў якой газеты адыгралі вельмі значную ролю. На конкурсных падставах мы выдалі пяць грантаў ад 2.500 да 4.000 USD для мясцовых газет. Усе гэтыя газеты — адносна новыя, яны толькі заваёўваюць свае мясцовыя рынкі. Важным элементам нашай працы было супрацоўніцтва і маральнай падтрымка калектыву абяспраўленай газеты “Пагоня”. Падтрымка гэтай газеты мела істотнае значэнне як праява барацьбы за свабоду слова ў Беларусі. У другім паўгоддзі 2002 года мы таксама падтрымалі дзве газеты ў Мінску, якія на той момант знаходзіліся ў вельмі крытычнай сітуацыі; абедзве газеты не мелі падтрымкі буйных грантадаўцаў. Спецыяльны грант быў выдадзены Беларускаму інфармацыйнаму цэнтру ў Вільні — асяродку, які супрацоўнічае з беларускай незалежнай прэсай. 

Варта больш дакладна акрэсліць нашую дзейнасць на карысць незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. У пачатку года прэзідэнт Лукашэнка стварыў спецыяльны медыя-холдынг, закліканы выдаваць і кантраляваць усе дзяржаўныя літаратурныя, гістарычныя і паліталагічныя часопісы, і гэта радыкальна змяніла сітуацыю на рыку перыядычных выданняў. Часопісы, якія раней выконвалі функцыі цэнтраў духоўнага і інтэлектуальнага жыцця, — “Крыніца”, “Нёман”, “Полымя” — сталі прапагандысцкім рупарам рэжыму. Перад холдынгам паставілі задачу стварэння дзяржаўнай ідэалогіі, пра якую абвешчана было ў сакавіку 2003 года. Са згаданых часопісаў выціснулі або й папросту выгналі непажаданых асобаў, у тым ліку галоўных рэдактараў. Мы імкнуліся дакладна прадставіць гэтую сітуацыю іншым арганізацыям, што працуюць у Беларусі, таму падрыхтавалі адмысловы дакумент. Нягледзячы на шматлікія пратэсты творчых асяродкаў у Беларусі, улады не адступіліся. Некаторыя былыя галоўныя рэдактары часопісаў вырашылі заснаваць асобныя выданні. Імкнучыся адэкватна адрэагаваць на сітуацыю, мы далі падтрымку шасці часопісам. У прыватнасці, падтрымалі часопіс “Дзеяслоў”, які стварыла частка былой рэдакцыі часопіса “Полымя”. Таксама нашую падтрымку атрымалі асабліва актыўныя гістарычныя часопісы ў Гродне і Мінску — тыя, што маюць выразны ўплыў як на аб’яднанне гістарычных асяродкаў у краіне, так і на стварэнне сучаснай навуковай, неідэалагізаванай беларускай гісторыяграфіі. У цэлым было выдзелена 14 грантаў на агульную суму 29.000 USD. 

Падчас рэалізацыі праекта было ажыццёўлена восем рабочых паездак у рэгіёны Беларусі. 


II. Падрыхтоўка трэнераў для няўрадавых арганізацыяў 
каардынатар: Лукаш Бырскі (Łukasz Byrski) 
грантадаўца: Charles Stewart Mott Foundation (grant nr 2000-43001) 
памер гранту: 120.000 USD 
час выканання: 1 чэрвеня 2001 – 31 траўня 2003 
партнёры: Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў (БАРЦ, Мінск), Fundacja Edukacja dla Demokracji (Варшава). 

Мэта праекта — стварэнне трэнерскай групы, якая магла б праводзіць заняткі для мясцовых лідэраў няўрадавых арганізацый і груп настаўнікаў. Падразумяваецца, што ў выніку трэнерская група стала б часткай Беларускай асацыяцыі рэсурсных цэнтраў (БАРЦ). Праект таксама мае на мэце перадачу рэсурсным цэнтрам ведаў і навыкаў у наступных галінах: 

· Роля НА у грамадзянскай супольнасці; 
· прынцыпы функцыявання інстытутаў дэмакратычнага грамадства, будова дэмакратычных арганізацыяў; 
· уменні і навыкі лідэра (разуменне дынамікі групы, стылі лідэрства, падзел лідэрства); 
· планаванне дзейнасці арганізацыі; 
· правядзенне сходаў (прававыя асновы, кіраванне сустрэчай, як падрыхтаваць выступ, як вырашаць канфлікты); 
· падбор членаў арганізацыі, праца з валанцёрамі; 
· прынцыпы вядзення перамоваў (стылі перамоваў, стадыі перамоваў, абавязкі групы, дэлегаванай на перамовы). 

Праект павінен таксама паспрыяць актывізацыі настаўніцкіх асяродкаў: гэтаму мае служыць цыкл трэнігаў, прысвечаных актыўным метадам навучання, кантактам з вучнёўскім самакіраваннем, а таксама супрацоўніцтву паміж бацькамі, настаўнікамі і вучнямі на ўзроўні школы як асяродка, што натуральна аб’ядноўвае значную частку мясцовай супольнасці. 

Стварэнне трэнерскай групы запланаванае на двухгадовы перыяд. Да канца 2002 года завяршыўся адзін цыкл навучання, які ўключаў трэнінг-уводзіны, майстар-трэнінг і практыку: у 17 практычных семінарах узялі ўдзел 336 асобаў. 


III. Развіццё моладзевых арганізацыяў 
каардынатар: Павал Казанэцкі (Paweł Kazanecki) 
грантадаўца: Charles Stewart Mott Foundation (grant nr 2002-00781) 
памер гранту: 100.000 USD 
час выканання: 1 красавіка 2002 – 31 сакавіка 2004 года 
партнёры: Міжнародны Кантакт (Мінск, Беларусь), Товариство Лева (Львоў, Украіна), Спілка Української Молоді (Кіеў, Украіна) 

Мэта праекту — пабудова грамадскай платформы Украіны і Беларусі ў рэгіёнах як базы для дэмакратычных сілаў і зменаў у грамадскім жыцці на мясцовым узроўні. Гэта павінна адбыцца праз развіццё моладзевых арганізацый у рэгіёнах абедзвюх краінаў. У рамках праекту вырашаліся наступныя задачы: 

- падтрымка моладзевых арганізацый у абедзвюх краінах; 
- арганізацыя ўнутрырэгіянальнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі; 
- развіццё украінска-беларускага супрацоўніцтва з апорай перш за ўсё на арганізацыі — удзельнікі праекта. 

Украінская частка праекту апісваецца ў раздзеле, прысвечаным дзейнасці Аб’яднання на Украіне. Тут звяртаем увагу на тое, што здзейснена ў Беларусі. 

Рэалізацыя праекта пачалася ў чэрвені 2002 года. Тады быў праведзены адбор першай групы ўдзельнікаў. Пра праграму паведамілі ўсім агульнанацыянальным моладзевым арганізацыям, што не звязаныя з ідэалагічнымі структурамі дзяржавы. Былі запрошаныя моладзевыя лідэры з рэгіёнаў, тыя., хто пацвердзіў сваю актыўную людэрскую пазіцыю падчас выбарчай кампаніі 2001 года або адразу па. Асобы, што падалі заяўкі на ўдзел у праекце, атрымалі заданне: падаць апісанне далейшага магчымага развіцця моладзевых арганізацыяў і накірункаў іх працы ў канкрэтным рэгіёне. У выніку конкурсу былі адабраныя 28 удзельнікаў праекту. Першая фаза прадугледжвала цыкл семінараў па абмене досведам у самых розных галінах дзейнасціграмадскіх арганізацый, у тым ліку на тэму, як грамадскія арганізацыі ўзнікаюць і функцыянуюць у тэхнічным аспекце. У кастрычніку і лістападзе 2002 года адбыліся два першыя семінары. Яны датычылі такіх тэмаў, як “у чым заключаецца грамадская дзейнасць (паняцце «трэцяга сектару»), пабудова кааліцый і сетак няўрадавых арганізацый, вызначэнне місіі арганізацыі, праграмы дзейнасці і метадаў працы. Гэтыя семінары паказалі на патрэбу пашырэння групы ўдзельнікаў. З гэтае прычына на пачатак 2003 года быў запланаваны наступны набор удзельнікаў. Чарговыя семінары мелі месца ўжо ў 2003 годзе. У гэтым годзе мае адбыцца галоўная частка дзеянняў у рамках праекта. 


B. УКРАІНА 

I. Праграма падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі 
Праект: Паспяховае кіраванне друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі 
Каардынатар: Анна Грыжэўска (Anna Gryżewska) 
Крыніца фінансавання: Ініцыятыва Польска-Амерыканска-Украінскага Супрацоўнітцва (PAUCI) 
Памер гранту: 13.815 USD 
Час выканання: 1 верасня 2001 – 31 ліпеня 2002 
Асноўны выканаўца: Польска-ўкраінскі клуб журналістаў “Без упереджень”. 

Прынцыповай мэтай праграмы было павышэнне прафесійнай кваліфікацыі кіраўнічых кадраў грамадска-палітычных газет. Адначасова доўгатэрміновая мэта – дапамога рэдакцыям украінскіх грамадска-палітычных газет і іх канчатковая фінансавая незалежнасць. Арганізаваныя ў рамках гэтага праекту семінары мелі на мэце перадаць слухачам веды наконт досведу польскіх газет з пункту гледжання іх паспяховасці ў прыцягненні рэкламы і ўласнай прамоцыі, а таксама пазнаёміць удзельнікаў з тэмамі, ключавымі для паспяховага кіравання газетай. Адрасаты праекту – гэта менеджэры мясцовых і агульнанацыянальных газет, а таксама журналісты, якія адначасова выконваюць функцыі, звязаныя з рэкламай і прамоцыяй. 

У рамках праекту адыліся два семінары для журналістаў і менеджэраў з агульнанацыянальных выданняў (10 чалавек) і рэгіянальных выданняў (16 чалавек), а таксама стажыроўкі ў Польшчы для трох групаў: 6-асабовай групы з агульнанацыянальнай прэсы, 10-асабовай групы з рэгіянальнай прэсы і 7-асабовай групы прадстаўнікоў розных паводле тэрыторыі распаўсюджання сродкаў масавай інфармацыі. 

Для Аб’яднання WCD—IDEE гэта быў першы прэсавым праект, ажыццёўлены на УКраіне, і таму ён меў для нас надзвычайнае значэнне. Дзякуючы супрацоўніцтву з вядомым Клубам журналістаў “Без упереджень” мы мелі магчымасць пазнаёміцца з журналісцкім асяроддзем Украіны, а таксама з супрацоўнікамі найважнейшых агульнанацыянальных і рэгіянальных газета. Найбольш каштоўны, аднак, той факт, што праз гэтую праграму мы змаглі даведацца пра спадзяванні і патрэбы ўкраінскіх журналістаў і газетных менеджэраў. Гутаркі, якія мы мелі падчас праекту, а таксама аналіз анкет, запоўненых удзельнікамі семінараў і стажыровак, змянілі нашае ўражанне пра сітуацыю з прэсай на Украіне. Акрамя таго, дзякуючы рэалізацыі гэтай праграмы ўзмацніліся нашыя сувязі з польскімі газетамі і журналістамі – як на мясцовым, так і на агульнанацыянальным узроўні. 


II. Развіццё няўрадавых арганізацыяў (падтрымка моладзевых арганізацыяў у 8 паўночных абласцях Украіны) 
каардынатары: Анна Грыжэўска (Anna Gryżewska), Павал Казанэцкі (Paweł Kazanecki) 
грантадаўца: National Endowment for Democracy (грант № 2002-087.0) 
памер гранту: 40.000 USD 
час выканання: 1 лютага – 30 лістапада 2002 
партнёры: Товариство Лева (Львоў, Украіна) 

Дзеянні ў рамках гэтага праекту – неад’емная частка дзейнасці, што праводзілася ў рамках праекту “Развіццё моладзевых арганізацыяў” паводле гранту з Фундацыі Мота. Мэтаю праекту было развіццё моладзевых арганізацыяў у рэгіёнах Украіны і актывізацыя моладзі ў грамадскай дзейнасці. У рамках праекту было праведзена восем семінараў на тэму дэмкратычнага лідэрства, адрасаваных да адабраных лідэраў моладзевых арганізацыяў з васьмі абласцей Украіны – Сумскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай, Чаркаскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай, Тэрнопальскай і Жытомірскай. Усяго ў семінарах узялі ўдзел 165 удзельнікаў. Апрача перадачы ўменняў і навыкаў у кіраванні грамадскай арганізацыі, быў праведзены адбор моцных лідэраў, якія і сталі ўдзельнікамі наступных курсаў. 98 адабраных асобаў узялі ўдзел у чатырох семінарах другога ўзроўню. Усе гэтыя семінары праводзілі трэнеры з Таварыства Лева. Сярод удзельнікаў семінараў мы выбралі прадстаўнікаў двух—чатырох арганізацый з кожнай вобласці і прапанавалі ім быць каардынатарамі далейшай дзейнасці ў рамках праекту з мясцовымі партнёрамі ў іхніх абласцях. Сустрэча гэтых давераных асобаў адбылася 27—28 лістапада ў Бруховічах. Былі створаныя групы каардынатараў у абласцях. Кожная група атрымала заданне падрыхтаваць стратэгію – канцэпцыю працы ў сваёй вобласці ў рамках нашага праекту. Было вырашана, што папярэднія стратэгіі будуць прэзентаваныя ў лютым 2003 г., і яны стануць асновай праектаў, якія Аб’яднанне WCD—IDEE зможа падтрымаць. Дзейнасць у рамках гэтага праекту прадоўжыцца да 2004 года. 


C. ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПРАЕКТЫ 

Праект: Інфармацыйная Кампанія праз Інтэрнэт (IKI) 

З самага пачатку самастойнай дзейнасці Аб’яднання WCD—IDEE мы ведалі, што неад’емнай часткай нашай працы з’яўляецца забеспячэнне прафесійнай інфармацыяй усіх зацікаўленых, а таксама распаўсюджанне звестак пра нашыя праграмы. Беручы пад увагу міжнародных ахоп і адносна невысокія кошты, мы спыніліся на канцэпцыі дзейнасці, што базуецца на Інтэрнэце (ІКІ). Першапачатковую праграму выпрацавала Марта Пэйда (Marta Pejda) у супрацоўніцтве з Яраславам Іванюком напрыканцы 2001 года. 

У цэлым IKI уяўляе сабою тры незалежныя, хоць і цесна звязаныя паміж сабою, часткі, прадстаўленыя на двух сайтах: www.go2east.ngo.pl, а таксама на хатняй старонцы (home-page) Аб’яднання WCD—IDEE. Хатняя старонка Аб’яднання – сучасная і прафесійная візітоўка нашай працы — будзе ўтрымліваць агульнае апісанне дзейнасці, а таксама дэталізацыю праграмаў, якія мы ажыццявілі і ажыццяўляем. Як увогуле прынята ў сектары няўрадавых арганізацыяў, мы плануем выстаўляць на нашым сайце гадавыя справаздачы, а таксама дэтальныя справаздачы паасобных праектаў і праграмаў; на першапачатковым этапе інфармацыя будзе размяшчацца на трох мовах — польскай, рускай і ангельскай. Па меры магчымасцяў дададуцца матэрыялы па-беларуску і па–ўкраінску. Асобным пастаянным раздзелам галоўнай старонкі будзе беларускі інфа-сервіс, разлічаны ў першую чаргу на карыстальнікаў з Беларусі. Галоўным яго зместам будзе падсумаванне паведамленняў польскай прэсы, у тым ліку каментары, эсэ, справаздачы, рэпартажы і г.д., што датычаць тэмаў грамадскай траснфармацыі, пабудовы грамадзянскай супольнасці, развіцця няўрадавых ініцыятываў, узмацнення дэмакратычных працэсаў і падтрымкі незалежных формаў супрацоўніцтва паміж трэцім сектарам, сродкамі масавай інфармацыі і ўсім грамадствам. Матэрыялы будуць размяшчацца па-беларуску. 

Трэці накірунак дзейнасці ў рамках праекта — гэта вэб-старонка www.go2east.ngo.pl, частка парталу www.ngo.pl, якую стварыла нефармальная група “Zagranica” (Аб’яднанне WCD—IDEE ёсць сябрам гэтай групы). У студзені 2002 года сярод спаміж сяброў групы “Zagranica” была выдзеленая невялікая рабочая група інтэрнэтаўскага парталу, і ў яе таксама ўвашлі прадстаўнікі Аб’яднаннеяWCD—IDEE. Падчас некалькі першых сустрэчаў рэдактары ўстанавілі прынцыпа падзелу матэрыялаў на раздзелы, што датычаць паасобных краінаў, а нашая арганізацыя ўзяла на сябе абавязкі рэалізацыі беларускай часткі праекту. Акрамя таго, мы прапанавалі агульную структуру, паводле якой будзе сістэматызавацца матэрыял раздзелаў парталу. Партал www.go2east.ngo.pl — гэта супольны праект польскіх няўрадавых арганізацыяў, якія працуюць за межамі Польшчы, галоўным чынам на ўсходзе. Гэты партал — свайго кшталту інтэрнэтаўскі шматфункцыянальны інструмент, што змяшчае ў сабе некалькі тэматычных базаў дадзеных, архівы, спасылкі і ншыя тэкставыя і графічныя (у тым ліку фотаздымкі і мапы) матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю польскіх НА і іх кантактамі на ўсходзе. 

На 2002 год прыпаў перыяд пошукаў фінансавання для пачатковай стадыі ІКІ, вынікам чаго сталі датацыі з боку Абмасады Каралеўства Нідэрландаў і Абмасады Канады. Фінансавыя сродкі прызначаныя для выкарыстання ў 2003 годзе. 


Праект: Выданне “Беларусь – Трэці сэктар. Людзі – культура – мова” 
Выданне, падрыхтаванае пад рэдакцыяй Марты Пэйды (Marta Pejda), уключае ў сябе тэксты беларускіх аўтараў, яно з’яўляецца працягам выдадзенага ў 1998 годзе спецыяльнага выпуску бюлетэня Фундацыі IDEE “Newsletter”. Гэта своеасаблівы інфарматар пра незалежнае ад уладаў жыццё на беларусі з фокусам на такіх аспектах, як нацыянльныя меншасці, спецыфіка веравызнання ў краіне, культура, адукацыя, арганізацыя культурнага жыцця і г.д. Мы імкнуліся найпер да таго, каб паказаць тыя змены, якія адбыліся і адбываюцца ў краіне падчас кіравання прэзідэнта Лукашэнкі, — зменаў як чыста фармальных, напрыклад у структуры заканадаўчай улады або геральдычных, так і грамадскіх — у менталітэце і палітычным жыцці. Важнай часткай выдання з’яўляюцца тэксты, прысвечаныя прэзідэнцкім выбарам 2001 года. Кнігу склалі тэксты больш як дзесяці беларускіх аўтараў, прадстаўнікоў перадусім малодшага і сярэдняга пакалення; дапаўняе іх CD-ROM з інтэрактыўнай базай дадзеных беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якую падрыхтавала Беларуская Асацыяцыя Рэсурсавых Цэнтраў (БАРЦ). На дыску таксама можна знайсці першае выданне кнігі “Беларусь — Трэці сэктар”, як і электронную версію ўсіх тэкстаў гэтага выдання. 

Як і ў папярэднім выпадку, былі падрыхтаваныя дзве асобныя моўныя версіі — польская і ангельская. Сродкі на заканчанне працы па стварэнні базы на CD-ROM і на друк мы атрымалі ў рамках праграмы RITA, часткова друк быў прафінансаваны National Endowment for Democracy. Кніга будзе распаўсюджвацца ў супрацоўніцтве з Фундацыяй Адукацыя дзеля Дэмакратыі. 

Праект: Бібліятэка і архіў 
Бібліятэка Аб’яднання ECD—IDEE — гэта збор беларускіх кніжак з галіны гуманістыкі ў шырокім разуменні гэтага тэрміна, а таксама падборкі незалежнай беларускай прэсы, што ўключаюць падшыўкі больш як 300 бюлетэняў і 30 афіцыйных газет. Бібліятэка карыстаецца папулярнасцю ў студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў вышэйшых навучальных установаў Варшавы, Познаня, Вроцлава. У архіве захоўваюцца перш за ўсё матэрыялы, што датычаць дзейнасці і лёсу няўрадавых арганізацый Беларусі. Гэты архіў істотна дапамагае пры пошуку партнёраў для польскіх арганізацыяў. Адсутнасць строгай сістэмы моцна ўсладняла доступ да матэрыялаў, таму ў 2002 годзе мы распачалі сістэматызацыю збораў, працы працягваюцца ў 2003 годзе. 


ЧАСТКА II 

Арганізацыйныя змены ў Аб’яднанні 

Праведзены ў 2002 годзе знешні аўдыт сцвердзіў, што бухгалтарскі ўлік у Аб’яднанні праводзіцца належным чынам, у адпаведнасці з адпаведнымі законамі. Як падаткі, так і адлічэнні на страхаванне і ўсе іншыя знешнія выплаты, у тым ліку разлікі са спонсарамі, адбываюцца своечасова, у адпаведнасці з грантавымі дамовамі і польскім правам. Адначасова аўдыт выявіў шэраг парушэнняў у фінасавым менеджменце Аб’яднання; перадусім гэта недастатковая дысцыпліна выдаткаў, вынікам чаго стаў адмоўны баланс. Акрамя таго, эксперт звярнуў увагу на недахопы прынятых у Аб’яднанні працэдур супрацоўніцтва з каардынатарамі праграмаў. 

У 2002 годзе адбыліся два паседжанні Агульнага сходу, найвышэйшага кіраўнічага органа Аб’яднання. Былі прынятыя рашэнні пра: 

· змены ў складзе Праўлення; паколькі Аляксандр Шалайка склаў свае паўнамоцтвы, у склад Праўлення быў абраны Мар’юш Машкевіч (Mariusz Maszkiewicz); 
· змены ў складзе Рэвізійнай камісіі — замест Радаслава Сікоры (Radosław Sikora) і Яраслава Іванюка (Jarosław Iwaniuk) абраныя Агнешка Камароўская (Agnieszka Komorowska) i Пётр Касеўскі (Piotr Kosiewski); 
· далучэнне да працы Аб’яднання дзевяці новых сяброў; 
· фармальным стварэнні — як структурнай адзінкі — бюро Аб’яднання на чале з адміністратыўным дырэктарам; 
· прыняцце прапанаванага Праўленнем Плану дзейнасці на 2003—2005 гады, што стане асновай для далейшай выпрацоўкі стратэгіі развіцця. 

Прынята, што ў далейшым Аб’яднанне будзе імкнуцца да пашырэння складу Праўлення і Рэвізійнай камісіі, а таксама складу сяброў Аб’яднання. 

Цяперашняя арганізацыйная будова Аб’яднання прадстаўленая на пададзенай ніжэй схеме:

Склад органаў Аб’яднання на дзень 31 снежня 2002 года быў наступны: 

Праўленне: 

Павал Казанэцкі (Paweł Kazanecki) – Старшыня 
Малгажата Наімска (Małgorzata Naimska) – Сакратар 
Мар’юш Машкевіч (Mariusz Maszkiewicz) – Скарбнік 

Рэвізійная камісія: 

Агнешка Камароўска (Agnieszka Komorowska) – Старшыня 
Багуміла Бэрдыхоўска (Bogumiła Berdychowska) 
Пётр Касеўскі (Piotr Kosiewski) 

На працягу года двое супрацоўнікаў адмовіліся ад далейшай працы на карысць Аб’яднання, напрыканцы года Праўленне прыняло рашэнне не працягваць дамовы з адным з каардынатараў праектаў. У снежні 2002 года Аб’яднанне мела ў штаце двух сталых супрацоўнікаў і трох работнікаў па сумяшчальніцтве. Пачалося і супрацоўніцтва з валанцёрамі. 


ЧАСТКА III 

Планы дзейнасці на 2003—2005 гады 


У распрацаваным у 2002 годзе плане арганізацыі былі сфармуляваныя наступныя мэты дзейнасці Аб’яднання: 

1. Паглыбленне дэмакратызацыі ва Усходняе Еўропе і іншых пост-савецкіх краінах; 
2. Падтрымка пра-дэмакратычных рухаў і асяродкаў у рэгіёне; 
3. Узмацненне грамадзянскай супольнасці шляхам стварэння і падтрымкі грамадскіх інстытуцый, асяродкаў, ініцыятываў; 
4. Пашырэнне свабоды слова ў рэгіёне; 
5. Падтрымка нацыянальнай і культурнай самасвядомасці ў пост-савецкіх краінах; 
6. Пашырэнне талерантнасці і пераадоленне ксенафобіі; 
7. Прамоцыя Польшчы ў рэгіёне; 
8. Узмацненне сувязяў Польшча—Усход. 

Базавым прынцыпам усіх праектаў Аб’яднання з’яўляецца глыбокае перакананне, што ў аснове функцыявання дэмакратыі ляжыць актыўнае грамадства, якое складаецца са свядомых, добра інфармаваных грамадзянаў, што маюць вольны выбар у грамадска-палітычных пытаннях. Функцыяванне грамадскіх паміж суб’ектамі грамадства павінна быць пастаянна жывым. Чалавек не можа быць у поўным сэнсе грамадзянінам, не маючы яснага ўсведамлення сваёй культурнай і нацыянальнай прыналежнасці. Воля вольнага выбару, а значыць і дэмакратыя, прыходзяць у заняпад пры аслабленні сувязяў унутры грамадства і грамадзянскіх пачуццяў асобы, калі індывідуальнае “я” мысліць сябе як частка супольнасці. Пабудова грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне можа адбывацца толькі пры супрацоўніцтве з лідэрамі дэмакратычных асяродкаў у тых краінах, у якіх мы працуем. І гэта яшчэ адна прычына, чаму ў нашай дзейнасці падтрымку такіх асяродкаў лічым найважнейшай справай. 

У плане, які прыняў Агульны сход, мэтавая тэрыторыя дзейнасці арганізацыі была пашыраная: у яе ўключаныя ўсе важнейшыя рэгіёны былога Савецкага Саюза. Найважнейшыя сферы дзейнасці, на якіх мы сканцэнтруемся пачынаючы з 2003 года, пералічаныя ніжэй: 

· Украіна. Пачынаючы з 2001 года мы імкнуліся да таго, каб Украіна стала гэтак жа інтэнсіўным полем нашай дзейнасці, як і Беларусь. Ужо ў 2003 годзе Украіна будзе найбольшым полем — з прычыны скарачэння дзейнасці ў Беларусі. Украіна будзе таксама стратэгічным полем дзейнасці на працягу некалькіх наступных гадоў; 
· Беларусь. Гэта традыцыйная тэрыторыя дзейнасці Аб’яднання, і менавіта на гэтым грунтуецца нашае асаблівае месца і роля сярод польскіх НА, што займаюцца транс-межавымі праграмамі. З гэтае прычыны Беларусь павінна на даўжэйшы час застацца нашай тыповай праграмай. Аднак фінансавы аб’ём гэтай праграмы будзе істотна скарачацца ў наступныя гады. 

Два першыя згаданыя палі будуць прыярытэтамі функцыявання нашай арганізацыі. 

Акрамя таго, маем намер распачаць дзейнасць у Расіі і Сярэдняй Азіі (Узбекістан, Казахстан, Туркменістан, Таджыкістан), а таксама развіць дзейнасць у наступных накірунках: 

· Дом “Польшча — Усход”; 
· Інфармацыяная праграма: інтэрнэт-старонка, прысвечаная Беларусі; 
· Удзел у стварэнні польскага асяродка НА у транс-межавым супрацоўніцтве (сross-border co-operation); 
· Стварэнне міжнароднай групы вакол Беларусі. 

Асабліва важная для нашай дзейнасці ў будучыні ідэя Дома “Польшча — Усход”. Яе распрацоўка — ключавы стратэгічны пункт для Аб’яднання. Гэты праект можа стаць асновай для доўгатэрміновых праграм, накіраваных на Усход; ё н таксама дазволіў бы пашырыць і развіць сістэму стыпендыяў для студэнтаў з усходніх краінаў. Акрамя таго, з ім мы звязваем надзеі на атрыманне ў догатэрміновай перспектыве фінансавай стабільнасці і незалежнасці. 


ЧАСТКА IV 

ФІНАНСАВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ 


У сувязі з абмежаваннем дзейнасці Аб’яднання ў 2002 годзе зафіксаванае значнае скарачэнне фінансавых абаротаў. Памеры прыходаў і выдаткаў знізіліся больш як у два разы ў параўнанні з папярэднім годам, што ў сваю чаргу адбілася, сярод іншага, на змяншэнні даходаў ад банкаўскіх дэпазітаў. 

Фінансавыя вынікі дзейнасці 2002 года балансава адмоўныя, аднак дзякуючы мерам, прынятым у другой палове года, асабліва строгай дысцыпліне выдаткаў, дэфіцыт быў наколькі магчыма мінімалізаваны і практычна зведзены да памеру працэнтаў па ўзятым у папярэднія гады крэдыце і амартызацыйных коштаў. 

Акрамя таго, часткова быў пагашаны дэфіцыт папярэдняга года (вернутыя кошты падарожжа ў Вашынгтон і Стакгольм у 2001 годзе), гэта зменшыла адмоўны фінансавы вынік 2001 года да сумы 82.453 злотых. 

Ніжэй прыведзеныя звесткі даюць уражанне пра агульную фінансавую сітуацыю Аб’яднання; падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў гадавой фінансавай справаздачы. 

Крыніцы даходаў 

Агульны даход Аб’яднання ў 2002 годзе склаў суму каля 905.000 PLN (прыкладна 226.000 USD), з гэтага 899.000 PLN складаюць сродкі на рэалізацыю праграм (гранты і датацыі спонсараў). 0,2% складаюць даходы ад працэнтаў з банкаўскіх дэпазітаў, і менш за 0,01% складаюць сяброўскія ўнёскі. 

Набуйнейшым даўцам для Аб’яднання застаецца National Endowment for Democracy (NED): гранты, выдзеленыя NED, складаюць каля 60% ўсіх гадавых даходаў Аб’яднання. 3-працэнтная доля OSI-Paris ў балансе 2002 года — гэта рэшта датацыі, выдзеленай у 2001 годзе. Датацыя галандскай фундацыі Press Now поўнасцю ўяўляе сабой трансферны грант, перададзены Асацыяцыі Рэгіянальнай Прэсы (Брэст, Беларусь). Дэталёвую структуру крыніц даходаў з указаннем грантадаўцаў у 2002 годзе паказвае наступная дыяграма.

Выдаткі 

Агульныя выдаіткі Аб’яднання ў 2002 годзе склалі крыху больш за 934.000 PLN (прыкладна 233.500 USD), з чаго кошты статутнай дзейнасці склалі больш як 920.500 PLN. Наступная дыяграма адлюстроўвае долю паасобных праграм у фінансаванні выдаткаў, звязаных з дзейнасцю Аб’яднання. 

Галоўнай катэгорыя панесеных выдаткаў у рамках рэалізацыі праектаў была дзейнасць, звязаная з выдзяленнем грантаў (конкурсы), а таксама заробкі. Дэталі пададзеныя на наступнай дыяграме. 



Каментар да фінансавай справаздачы 

899.411,85 zł - статутныя даходы 
920.509,81 zł - статутныя выдаткі 

– 21.097,96 zł - перавышэнне выдаткаў над даходамі (страты ад статутнай дзейнасці) 
+ 5.494,82 zł - фінансавыя даходы (дэпазіты + курсавыя розніцы) 
– 13.586,57 zł - фінансавыя выдаткі (працэнты па крэдыце PAF-PIO) 
+ 5,11 zł - надзвычайны прыбытак 

= – 29.184,60 zł - фінансавы вынік 2002 

Перавышэнне выдаткаў над даходамі складаецца (схематызуючы) з наступных элементаў: амартызацыя асноўных фондаў і банкаўскія аплаты (3.836,02 PLN), індывідуальныя выдаткі (1.800 PLN), падатак на дададзеную вартасць у рамках рэалізацыі праекту PAUCI 0133-043 (1.767,36 PLN). Акрамя таго, на адмоўнае сальда гадавога балансу 2002 года паўплывалі выплаты ўзятага крэдыту. З другога боку, удалося пазбегнуць адмоўных паказчыкаў на курсавых розніцах — вынік станоўчы. 

У наступным годзе — пры захаванні ранейшых стандартаў фінансавага менеджменту — стане магчымым паступовае змяншэнне дэфіцыту папярэдніх гадоў. У той момант, калі бюджэт арганізацыі ўжо не будуць абцяжарваць працэнты па крэдытах, пры захаванні тэндэнцыі да станоўчых курсавых розніцаў, магчымым стане атрыманне станоўчага сальда гадавога баланса, а ў выніку — частковае выкарыстанне гэтых сродкаў на пакрыццё страт (дэфіцыту) 2001—2002 гадоў. 

Варшава, май 2003 

Справаздачу склалі: 
М. Дэмбкоўска (M. Dębkowska), П. Казанэцкі (P. Kazanecki) 
Супрацоўніцтва: 
Л. Бырскі (Ł. Byrski), А. Грыжэўска (A. Gryżewska), М. Пэйда (M. Pejda), А. Врубэль (A. Wróbel). 

 

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster