|
УСТУП
Аб’яднаньне ўзьнікла зь Беларускай Праграмы Фонду IDEE і таму менавіта дзеяньні зьвязаныя зь Беларусьсю дамінавалі ў яго дзейнасьці. Адначасова сродкі прызначаныя на дзейнасьць зьвязаную зь Беларусьсю дазволілі разпачаць падрыхтоўку новых праграмных блёкаў: украінскай праграмы і інфармацыйнай праграмы.
У ствараньні новых праграмных блёкаў былі ўзятыя пад увагу між іншым наступныя прадпасылкі:
1. прынята, што мадэль дзеяньняў у Беларусі зьяўляецца вельмі цікавым і можна яго выкарыстаць ва Ўкраіне альбо ў Расеі;
2. у чарговых краінах Аб’яднаньне ня будзе спачатку выходзіць паза тры найважнейшыя да гэтуль сфэры дзейнасьці: падтрымка культуры і нацыянальнай сьвядомасьці, разьвіцьцё НДА ды незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў раёнах;
3. прынята, што Аб’яднаньне адыгрывае важную ролю ў папулярызацыі дзейнасьці польскіх арганізацыяў на Ўсходзе ды ў прамоцыі Беларусі ў Польшчы.
Дзейнасьць арганізацыі была заплянаваная вакол наступных праграмаў:
A. БЕЛАРУСКІЯ ПРАГРАМЫ
1. праграма падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі – Беларусь;
2. праграма падтрымкі недзяржаўных арганізацыяў – Беларусь (падрымка мабілізацыйнай кампаніі НДА перад прэзыдэнцкімі выбарамі – „Выбірай!”);
3. адукацыйная праграма для настаўнікаў – Беларусь;
4. абучэньне трэнэраў для недзяржаўных арганізацыяў – Беларусь.
B. УКРАІНСКАЯ ПРАГРАМА
5. пасьпяховае кіраваньне друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі.
C. АГУЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ
6. інфармацыйная праграма;
7. культурная праграма.
БЕЛАРУСКІЯ ПРАГРАМЫ
1. Праграма падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі
грантадаўца: The National Endowment for Democracy
вялічыня дафінансаваньня: 49.973 USD + 75.000 USD + 15.808 USD (выдадзеныя ў 2001 годзе з гранту на суму 85.000 USD);
партнэры: Міжнародны Кантакт, Менск, Асацыяцыя Рэгіянальнай Прэсы, Менск.
Мэты праграмы:
Праграму зьвязаную са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі, Аб’яднаньне пачало ажыцьцяўляць у 1995 годзе. Яе асноўнай мэтай была падтрымка незалежнай рэгіянальнай і мясцовай прэсы. Адначасова праект дазволіў на больш інтэнсыўную працу з рознага тыпу культурнымі, грамадзкімі і гістарычнымі часопісамі.
У рамках праграмы быў праведзены конкурс грантаў у чатырох катэгорыях:
1. мясцовы зарэгістраваны пэрыядычны друк;
2. незарэгістраваная прэса;
3. грамадзка-культурныя часопісы;
4. бюлетэні недзяржаўных арганзяцыяў.
1. Мясцовы зарэгістраваны пэрыядычны друк
Найбольшы націск быў зроблены на падтрымку мясцовай прэсы. Праводзячы супрацоўніцтва ў рамках гэтага праекту з Асацыяцыяй Рэгіянальнай Прэсы зь Беларусі, як прыярытэт прынялі мы працу з гэтымі газэтамі, якія толькі што спрабуюць знайсьці сваё месца на рынку прэсы. На працягу 2001 году перадалі мы 17 грантаў для газэтаў, а чарговых 12 было прызнаных (гранты былі перададзеныя ўжо ў 2002 годзе).
2. Незарэгістраваная прэса
Да 2000 году падтрымка для незарэгісраваных газэтаў была прыёрытэтам нашай дзейнасьці. Дзякуючы гэтаму ў Беларусі разьвінулася даволі значная колькасьць незарэгістраваных мясцовых выданьняў і бюлетэняў. У 2001 годзе было іх звыш 300. У гэтым годзе мы падтрымалі адносна многа такіх выданьняў, даючы аднак сыгнал, што мы зацікаўленыя ў тым, каб гэтаыя газэты пераўтварыліся ў прафэсыйныя зарэгістраваныя выданьні. Мы падтрымалі 16 выданьняў гэтага тыпу.
3. Грамадзка-культурныя часопісы
Часопісы заўсёды займалі важнае месца ў нашай дзейнасьці. Мы перадалі 6 грантаў для часопісаў і адначасова прызналі чарговых 8, якія выдаткоўваліся ужо ў 2002 годзе. Відаць тады, што роля часопісаў у нашых праграмахпаступова павялічвалася.
4. Бюлетэні грамадзкіх арганізацыяў
Значэньне ў нашым конкурсе катэгорыі бюлетэняў недзяржаўных арганізацыяў, якая яшчэ два гады таму была адным з прыярытэтных накірункаў нашай дзейнасьці, значна паменшылася. У 2001 годзе падтрымку атрымала яшчэ 20 бюлетэняў, аднак-жа на 2002 год падтрымкі не атрымал ніводзін праект гэтага тыпу. Колькасьць бюлетэняў недзяржаўных арганізацыяў зараз надта вялікая. Таму менавіта вырашылі мы падтрымаць толькі такія праекты, якія маюць асаблівае значэньне для ўсяго трэцяга сэктара. Найважнейшымі выданьнямі гэтага тыпу лічым „Трэці Сэктар” з Горадні ды Бюлетэнь Аб’яднаньня Вясна.
У рамках праекту праводзілі мы таксама адукацыйную дзейнасьць для выдаўцоў незалежных газэтаў. У траўні наладзілі мы ў Варшаве сустрэчу ўсіх выдаўцоў незалежнай мясцовай прэсы з Беларусі, якая мела дзьве асноўныя мэты: дыскусія на тэму ўдзелу і значэньня незалежных газэтаў у надыходзячай выбарчай кампаніі ды дапамога у падрыхтоўцы далейшых плянаў і структурнага разьвіцьця Асацыяцыі Рэгіянальнай Прэсы. Сустрэча прынесла надзвычайныя вынікі. На працягу апошняга году адбылася значная кансалідацыя асяродзьдзя выдаўцоў. Газэты пачалі наладжваць супольныя выезды сваіх журналістав, арганізуючы інфармацыйныя акцыі вакол пытаньняў зьвязаных з Чарнобылям і наркаманіяй; актыўна ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі.
На тэрыторіі Беларусі праводзілі мы сэмінары для незарэгістраваных мясцовых выданьняў, падчас якіх вучылі журналістаў, як пісаць для мясцовай грамадзкасьці. Адначасова стараліся мы паказваць на канкрэтныя карысьці ад рэгістрацыі выданьняў; у тым ліку на магчымасьць самафінансаваньня дзейнсьці ў будучыні.
2. Падтрымка беларускіх недзяржаўных арганізацыяў у перадвыбарчы пэрыяд
грантадаўца: Charles Stewart Mott Foundation
часткова: Open Society Institute – Paris
памер дафінансаваньня:
- Mott Foundation: 200 000 USD
- Open Society Institute – Paris: 52 968 USD
Партнёры: Міжнародны Кантакт, Менск; Асамблея Дэмакратычных Недзяржаўных Арганізацыяў Беларусі; Беларуская Асацыяцыя Рэсурсных Цэнтраў (БАРЦ), Менск
Падтрымка дзейнасьці недзяржаўных арганізацыяў падчас выбараў
1. Сустрэча каардынатараў галоўных кампаніяў беларускіх недзяржаўных арганізацыяў з донарамі – красавік 2001.
Сустрэча была наладжаная разам з арганізацыяй Freedom House. Дзякуючы ўдзелу ў сустрэчы донары мелі магчымасьць пераканацца, хто што робіць ды як трэба падзяліць іх паасобныя працы. Маглі таксама пабачыць свае праекты ў шырэйшым кантэксьце дзейнасьці недзяржаўных арганізацыяў. У выніку сустрэчы Ўсходнеэўрапэйскі Дэмакратычны Цэнтар IDEE распачаў супрацоўніцтва з інфармацыйным цэнтрам кампаніі „Выбірай!” – BARC News. У васноўным вырашылі мы падтрымліваць кампанію „Выбірай!”.
2. Дапамога недзяржаўных арганізацыяў і групаў падтрымкі заангажаваных у выбары 2001.
У мінулым годзе вельмі многа Беларусаў наведала Польшчу. У нашае бюро кожны дзень прыходзіла па 5 асобаў зь Беларусі. Нашае бюро выконвала ролю рэсурснага цэнтру для беларускіх арганізацыяў. Ня маем дакладнай колькасьці гасьцей, якія ў гэты пэрыяд атрымалі тэхнічную падтрымку ў нашым бюро. Можам толька сказаць, што ў гэты час у нашай варшаўскай службовай кватэры начавала 707 асобаў.
Падтрымка праектаў выбарчай кампаніі
Нашыя дзеяньні засяродзіліся вакол чатырох праектаў Кампаніі НДА:
а) інфармацыйны сэрвіс кампаніі „Выбірай!”
б) аналітычная група кампаніі „Выбірай!”
в) юрыдычная група
г) аналітычны выбарчы цэнтар
Конкурс грантаў для НДА.
Конкурс грантаў IDEE, які мае ўжо васьмігадовую традыцыю, ніколі дагэтуль не праводзіўся ў так складаных умовах. Мы ўклалі шмат энэргіі ў падрыхтоўку адпаведных забясьпечваючых працэдураў. Конкурс быў абвешчаны выключна для правінцыі, хаця падтрымалі мы некалькі праектаў невялікіх менскіх арганізацыяў, якія ня мелі магчымасьці атрыманьня фінансавых сродкаў ад іншых донараў.
Оцэньваючы праекты ў 2001 годзе ў васноўным узялі мы пад увагу чарговыя прынцыпы:
1. Сыходнасьць праекту з рэгіянальным альбо мясцовым грамадзкім запатрэбаваньнем. У першую чаргу разглядалі мы праекты зь невялікіх гарадоў і вёсак.
2. Пяршынства мелі праекты, якія прапанавалі карысьці хутчэй за ўсё для грамадзкасьці чым для арганізацыі як такой, ці для яе чальцоў.
3. У рамках праграмаў мясцовага значэньня найперш браліся пад увагу праекты зь бюджэтам ня большым за 1500 даляраў.
4. Мы вырашылі не прызнаваць ганарараў ні зарплатаў для маладзёвых арганізацыяў.
З агульнай колькасьці 470 заявак, падтрымку атрымала 150 праектаў. 11 праектаў мела рэспубліканскі характар (да 5000
USD) усе астатнія – мясцовы (да 1500 USD).
Прызнаваньне абсталяваньня мясцовым недзяржаўным арганізацыям
Журы вырашыла, што кожная вобласьць атрымае 4000 даляраў на абсталяваньне. Тут прыярытэт быў адзін: абсталяваньне атрымаюць гэтыя рэгіёны, у якіх яго яшчэ няма. Такім чынам пяршынства атрымалі горш разьвітыя вобласьці. У чэрвені беларускія ўлады пачалі канфіскацыю абсталяваньня ў бюро розных недзяржаўных арганізацыяў. У сувязі з гэтым было прынятае рашэньне, што абсталяваньне будзем купляць ужо пасьля выбараў.
Каардынацыя дзейнасьці замежных арганізацыяў у Беларусі.
Мы былі зацікаўленыя ў актывізацыі кантактаў і непасрэдным супрацоўніцтве паміж Фондам NOS (Славаччына), GONG (Харватыя), рухам „Отпор” (Сэрбія) ды некалькімі арганізацыямі з Украіны і Азербейджану. Галоўным партнёрам у гэтай частцы дзеяньняў быў Камітэт Украіньскіх Выбаршчыкаў. У студзені 2001 году, дзякуючы фінансавым сродкам OSI удалося нам наладзіць выезд прадстаўнікоў гэтых групаў у Беларусь.
З увагі на інтэнсыўнасьць ваколвыбарчых кампаніяў мы памянялі прынцыпы праграмы „East-East Cooperation”. Мы вырашылі падтрымаць дзейнасьць летувіскіх і ўкраінскіх недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі. Мы вырашылі, што фінансавыя сродкі будуць прызначаныя на падтрымку і разьвіцьцё суседзкіх кантактаў паміж гэтымі краінамі і Беларусьсю, а таксама на ініцыяваньне праектаў супрацоўніцтва ня зьвязаных непасрэдна з выбарамі.
Кіруючыся гэтымі прынцыпамі мы падтрымалі больш чым дзесяць мясцовых праектаў, якія рэалізаваліся супольна беларускімі і ўкраінскімі арганізацямі.
На працягу 2001 году мы тройчы наведалі Летуву і запрасілі таксама Летувісаў на варшаўскую сустрэчу Цэнтраў Плюралізму, якая адбылася ў крсавіку. Мы супрацоўнічалі зь дзьвюма арганізацыямі: Аб’яднаньнем Правоў Чалавека ды Балтыйска-Амэрыканскім Фондам Супрацоўніцтва. Удалося нам наладзіць выезд чальцоў розных Летувіскіх недзяржаўных арганізацыяў з мэтай папулярызацыі ідэі супрацоўніцтва зь Беларусьсю.
Пасьля гэтага выезду пачаліся ажыцьцяўляцца розныя мясцовыя праграмы супрацоўніцтва паміж арганізацыямі зь Вільні і НДА з памежных зь Летувай раёнаў. Гэтыя праекты ажыцьцяўляліся дзякуючы падтрымцы Балтыйска-Амэрыканскага Фонду Супрацоўніцтва.
Прадбачваныя і дасягнутыя вынікі праекту
У выніку правядзеньня праекту дафінансаваньне да 1500 даляраў атрымала больш за 150 мясцовых ініцыятываў. З гэтай групы 95 праектаў непасрэдна было зьвязаных з мабілізацыйнай кампаніяй ці нагляданьнем за выбарамі. Дзякуючы прызнаным фінансавым сродкам 39 мясцовых рэсурсных цэнтраў недзяржаўных арганізацыяў атрымала кампютэрнае абсталяваньне.
Галоўнай мэтай праекту была падтрымка недзяржаўных арганізацыяў у выбарчы пэрыяд у падрыхтоўцы і рэалізацыі грамадзянскіх кампаніяў. Гэтай мэты ўдалося нам дабіцца. Адначасова ў гэтых дзеяньнях імкнуліся мы да агульнага паляпшэньня структураў НДА ды павялічэньня вопыту недзяржаўных арганізацыяў у непасрэднай працы з грамадзтвам.
Кампанія была нязвыкла цяжкім дасьведчаньнем для лідэраў НДА. Адзінае, на што зьвярнулі яны ўвагу, гэта факт, што большасьць грамадзтва не адобрывае недэмакратычнага рэжыму, але і – з другога боку – мае зусім іншае ўяўленьне грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне чым яны самі. Зараз усе лідэры беларускага трэцяга сэктара намнога лепш пасьцерагаюць праблемы зьвязаныя з патрэбай знайсьці супольную мову дзеля дыялёгу з грамадзтвам і падрыхтоўкай праектаў зьвязаных зь ім бліжэй.
3. Адукацыйная праграма для настаўнікаў.
грантадаўцы: Open Society Institute, Польска-Амэрыканскі Фонд “Свабоды” – праграма RITA
памер дафінансаваньня:
- Open Society Institute – Paris (грант, які атрымаў Фонд імя Стэфана Баторыя)
- Польска-Амэрыканскі Фонд “Свабоды” – праграма RITA: 12 500 USD
- настаўніцкія сэмінары ў рамках праекту Open Society Institute: 52 968 USD
партнэры: Фонд імя Стэфана Баторыя – Форум Цэнтральна-Усходняй Эўропы, Варшава; Цэнтар Адкрытага Грамадзтва „Супольнасьць”, Менск
партнэры ў праекце RITA: Дом Паяднаньня і Сустрэчаў сьв. Максыміліана Кольбэ (Гданск); Інтэграцыйны Клюб Аніматараў, Люблін; Аб’яднаньне „Разам у Эўропу”, Бельско-Бяла.
Гэты праект зьяўляецца доўгатэрміновым і складаецца з трох этапаў:
1. уступная частка – праведзеная ў Беларусі ў гадох 2000-2001;
2. азнаямляльныя пабыўкі у Польшчы – праведзеныя ў 2001 годзе;
3. індывідуальная праграма стажыровак для выбраных беларускіх настаўнікаў у Польшчы – адбудзецца ў 2002 годзе.
Дзякуючы гэтаму праекту мы хацелі дайсьці да настаўнікаў з малых гарадоў і вёсак з усяе Беларусі, якія выкарыстоўваюць розныя пазакласныя мэтады працы з дзяцьмі і моладзьдзю. Хочам узбагаціць іхнія веды, мэтады працы і прафэсыйныя кантакты, каб іхняя праца была больш атракцыйнай і прыносіла лепшыя вынікі. Праект узьнік дзеля падтрымкі індывідуальных высілкаў многіх настаўнікаў з усяе Беларусі, каб дзякуючы іхнім ініцыятывам дайсьці таксама да дзяцей ды моладзі і запэўніць ім сучасную, якасную альтэрнатыўную адукацыю. Праект дае магчымасьць стварэньня сеткі кантактаў паміж заангажаванымі ў яго рэалізацыю настаўнікамі.
Праект прадбачвае ў будучыні далейшае заангажаваньне настаўнікаў ды іхніх праграмаў у рамках дзейнасьці існуючай сеткі недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі, якая дае пэдагогам магчымасьць карыстаньня арганізацыйнай, тэхнічнай і інфармацыйнай інфраструктурай НДА.
Адрасатам праекту зьяўляецца група амаль 1200 настаўнікаў выбраных у выніку трэнінгавых праграмаў праведзеных Усходнеэўрапэйскім Дэмакратычным Цэнтрам IDEE і іншымі партнэрскімі арганізацыямі ў папярэдніх гадох. Дзякуючы гэтым праграмам тысячы дзяцей і моладзі з усяе Беларусі ўжо цяпер прымае ўдзел у мерапрыемствах арганізаваных настаўнікамі і бацькамі.
І. Сэмінары для настаўнікаў
1. Разпазнаньне і выбар настаўнікаў.
- выбар настаўнікаў на сэмінары быў праведзены на падставе базы даных.
- крытэрыі выбару абапіраліся на чатыры пункты:
: : актыўнасьць (пазакласная праца зь дзяцьмі, супрацоўніцтва з НДА);
: : ахвота і здольнасьць вучыцца;
: : магчымасьць выкарыстаньня ведаў прысвоеных падчас курсаў;
: : рэкамэндацыі ад іншых НДА.
Зараз у базе даных знаходзяцца прозьвішчы 1000 настаўнікаў, якія выконваюць гэтыя крытэрыі. Гэты спіс увесь час папаўняецца.
2. Арганізацыя сэмінараў.
У рамках праекту OSI адбылося ў Беларусі 6 сэмінараў першага ўзроўня.
Пытаньні і тэмы сэмінараў першага ўзроўня:
: : арганізацыя працы ў групе;
: : арганізацыя працы ў класе;
: : спосабы будаваньня калектыву;
: : тэхнікі вучобы;
: : псыхалягічныя падставы вучобы;
: : сыстэма вартасьці і абгрунтаваньне прынятай сыстэмы вартасьці;
: : этапы разьвіцьця калектыву;
: : тэхнікі гульні і забавы;
: : выкарыстаньне гульняў у працэсе вучобы;
: : прынцыпы ацэнкі і эвалювацыі;
: : тэхнікі, якія настаўнікі могуць выкарыстоўваць пры самаацэнцы праведзеных заняткаў.
Сэмінары арганізаваныя Ўсходнеэўрапэйскім Дэмакратычным Цэнтрам IDEE трапілі на рэальнае запатрэбаваньне. Можна гэта сьцьвердзіць на падставе рапартаў трэнэраў і мясцовых арганізатараў, а таксама прасачыўшы за справаздачамі настаўнікаў. Патрэба ўвядзеньня і папулярызацыі альтэрнатыўных мэтадаў працы ў настаўніцкім асяродзьдзі вынікае зь некалькіх чыньнікаў. Па-першае, у Беларусі, дзе амаль 90% сродкаў масавай інфармацыі кантралюецца дзяржавай, гэтыя сэмінары аказаліся адной зь нешматлікіх (калі наогул не адзінай) крыніцаў інфармацыі для гэтай прафэсыйнай групы. Інфармацыі і ведаў пра дэмакратыю, пра навучаньне дэмакратыі ў школах, пашыраньню адукацыі на тэму трэцяга сэктара – яго структуры, значэньня і магчымасьцяў самарэалізацыі шляхам дзейнасьці ў рамках НДА. Такая інфармацыя амаль што не трапляе ў малыя гарады і вёскі. Адначасова здаецца, што ўзьдзеяньне гэтага тыпу інфармацыі зьяўляецца больш магутным і глыбейшым, калі трэнэр дзеліцца сваімі ведамі менавіта ў атмасфэры сэмінару. Ёсьць дзьве прычыны такой менавіта залежнасьці. Перш за ўсё важнай зяўляецца тут магчымасьць непасрэднага кантакту паміж удзенікамі. Апрача гэтага настаўнікі маюць тады нагоду пераканацца, што яны не адны.
Па-другое, магло-б здавацца, што настаўнікі і выхавацелі ў Беларусі страцілі падставы на якіх раней фармаваўся іхні статус і прафэсыйная самаацэнка (у маштабе краіны настаўнікі зарабляюць вельмі мала). Настаўнікі не знаходзяць тады ніякага тыпу ўзнагароды за сваю працу, за тое ў весь час падвяргаюцца перасьцярогам з боку дзяржаўных уладаў, каб вельмі дакладна прытрымлівацца школьных праграмаў; адначасова стаюцца прадметам чарговых указаў і загадаў рэжыму Лукашэнкі. Дзякуючы сэмінарам настаўнікі маглі тады адчуць, што яны патрэбныя і могуць праводзіць пазакласныя заняткі, ўзбагачаныя новымі ведамі і ўмеласьцямі.
Па-трэцяе, праект дае настаўнікам магчымасьць доступу да ведаў пра найбольш сучасныя мэтады навучаньня.
ІІ. Азнаямляльныя выезды ў Польшчу.
Другая частка праекту адрасуецца настаўнікам з малых гарадоў і вёсак, якія ўводзяць розныя формы пазашкольнае працы зь дзяцьмі і моладзьдзю. Гэтая частка праекту дае ім магчымасьць пашырэньня ўмеласьцяў і мэтадаў працы, дае ім шанц індывідуальнага разьвіцьця і прагрэсу. Дзякуючы рэалізацыі праекту мы хацелі давесьці да павялічэньня эфэктыўнасьці настаўніцкай працы, увядзеньня ў яе розных атракцыяў ды накіраваньня яе на мясцовую грамадзкасьць.
Ужо ўдалося правесьці шэсьць азнаямляльных візытаў (10 удзельнікаў у кожнай групе) і шэсьць стажыровак (кожны раз 2 асобы). Удзельнікаў азнаямляльных візытаў вызначанылі кваліфікаваныя трэнэры пасьля курсаў праведзеных у рамках уступнага этапу (апісанага раней) праекту.
Крытэрыі выбару:
: : актыўнасьць, гэта значыць пазашкольная праца зь дзяцьмі і моладзьдзю, супрацоўніцтва з НДА;
: : рэкамэндацыі ад іншых настаўнікаў ды НДА;
: : жаданьне вучыцца;
: : актыўнасьць настаўніка і яго дзейнасьць падчас сэмінару першага ўзроўню (актыўнасьць падчас заняткаў, адкрытасьць, адукаванасьць, асабістыя рысы характару).
Згодна з чаканьнямі праект павінен:
: : паўплываць на якасьць навучаньня як на школьным, так і на пазашкольным узроўні, шляхам дастасаваньня прафэсыйных ўмеласьцяў і ведаў настаўніка;
: : стварыць аптымальную атмасфэру для далейшага разьвіцьця настаўнікаў шляхам стварэньня сеткі, якая дасьць магчымасьць абмену інфармацыяй і ўмеласьцямі;
: : давесьці да наладжэньня кантактаў паміж настаўнікамі і недзяржаўнымі арганізацыямі ў Беларусі з карысьцямі для абодвух бакоў, а пазьней стварыць падставы для супольных акцыяў на мясцовым узроўні накіраваных да вучняў, студэнтаў, іхніх бацькоў, а таксама да школьных чыноўнікаў.
Удалося дабіцца ўсіх пералічаных мэтаў.
Гэты праект меў таксама нейкі ўплыў на школы і недзяржаўныя арганізацыі, якія займаюцца адукацыяй у Польшчы. Праект дапамог наладзіць асабістыя кантакты і свабодны абмен інфармацыяй пра сытуацыю ў абедзьвюх краінах. Пабыўкі беларускіх настаўнікаў у польскіх школах не адзін раз прыцягнулі ўвагу мясцовага самакіраваньня і сродкаў масавай інфармацыі. Абодва бакі, польскія і беларускія настаўнікі, ацанілі гэты праект як вартасны і спрыяючы далейшым непасрэдным кантактам.
ІІІ. Дзейнасьць у рамках праекту RITA
У рамках праграмы былі праведзеныя сэмінары першага і другога ўзроўню. Асобам, якія прынялі ўдзел у нашых курсах, прапанаваліся стажыроўкі ў Польшчы і азнаямляльныя пабыўкі.
Сэмінары праводзіліся ў Беларусі з удзелам беларускіх трэнэраў, якія атрымалі падрыхтоўку ў Польшчы ды ў Нямеччыне. Сэмінары праводзіліся на двух розных узроўнях.
Стажыроўкі для настаўнікоў у Польшчы
У рамках настаўніцкай праграмы мы наладзілі стажыроўкі для настаўнікаў выбраных з сярод удзельнікаў першых сэмінараў.
У васноўным мы хацелі паказаць як выкарыстоўваюцца актыўныя мэтады працы зь дзяцьмі і моладзьдзю, азнаёміць гасьцей з пазашкольнымі дзеяньнямі, якія праводзяць настаўнікі ў Польшчы. Падчас стажыровак беларускія настаўнікі наведалі пачатковыя і сярэднія школы (дзяржаўныя, грамадзкія, прыватныя), дзіцячыя садкі і установы, якія праводзяць абучальныя праграмы для настаўнікаў, рыхтуюць грамадзкіх лідэраў. Удзельнікі стажыровак змаглі таксама пабачыць пляцоўкі для дзяцей інвалідаў.
Праграму стажыровак і візытаў мы стараліся дастасаваць да кожнай групы прыяжджаючых да нас гасьцей. Асноўны плян зьмяшчаў у сабе сустрэчы якія далі шырокі і шматаспэктны вобраз польскай сыстэмы адукацыі. Сустрэчы праводзіліся ў:
: : пачатковых школах;
: : гімназіях;
: : агульнаадукацыйных ліцэях;
: : тэхнікумах;
: : адукацыйных цэнтрах;
: : грамадзкіх адукацыйных арганізацыях.
У гэтым годзе ў паасобных праектах настаўніцкай праграмы абучэньне атрымала 284 асобы на сэмінарах першага ўзроўню і 89 асобаў на сэмінарах другога ўзроўню.
12 настаўнікаў удзельнічала ў тыднёвых стажыроўках.
4. Трэнэрскі праект.
грантадаўцы: Charles Stewart Mott Foundation
памер дафінансаваньня: 100 000 USD
тэрмін рэалізацыі праекту: 1 чэрвеня 2001 – 31 траўня 2003
партнэры: Беларуская Асацыяцыя Рэсурсных Цэнтраў, Менск; Міжнародны Кантакт, Менск; Фонд Адукацыя для Дэмакратыі, Варшава.
Мэтай праекту было стварэньне трэнэрскай групы, якая магла-б праводзіць заняткі для мясцовых лідэраў недзяржаўных арганзяцыяў і настаўнікаў, а таксама падрыхтоўка новай праграмы трэнінгаў, падручнікаў і публікацыяў. Трэнэрская група будзе часткай Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў. Падставай будучай трэнэрскай групы будуць сёньняшнія лідэры НДА.
Мэтай праекту зьяўляецца таксама засваеньне рэсурснымі цэнтрамі ведаў па чарговых тэмах:
: : значэньне НДА у грамадзянскай супольнасьці;
: : прынцыпы функцыянаваньня ўстановаў дэмакратычнага грамадзтва, структуры дэмакратычных арганізацыяў;
: : лідэрскія ўменьні (разуменьне дынамікі групы, стылі лідэрства);
: : плянаваньне дзейнасьці арганізацыі;
: : кіраваньне сходам (юрыдычна, як падрыхтаваць свой выступ, як вырашаць канфлікты);
: : падбор сябраў аб’яднаньня, праца з валянтарамі;
: : падставы перамоваў (стылі перамоваў, абавязкі перамоўчай групы).
Прадбачваем, што трэнэрская група будзе ўзьнікаць на працягу двух гадоў. У 2001 годзе былі праведзеныя 4 сэмінары, у якіх прыняло ўдзел 104 асобы.
УКРАІНСКАЯ ПРАГРАМА
грантадаўцы: Польска-Амэрыканска-Украінская Ініцыятыва Супрацоўніцтва (PAUCI)
часткова: сродкі з праграмы Charles Stewart Mott Foundation
памер дафінансаваньня PAUCI: 5 369 USD
Пачатак нашай дзейнасьці ва Ўкраіне быў даволі складаны. З увагі на тое, што на нашу думку найважнейшым зьяўляецца добрае разуменьне мясцовай сытуацыі ды магчымасьць дастасаваньня нашых праграмаў да мясцовых патрэбаў, нашыя асноўныя дзеяньня папярэдзілі азнаямляльныя выезды ў гэтую краіну.
Азнаямляльныя падарожжы па Ўкраіне ў 2001 годзе.
У 2001 годзе адбыліся тры азнаямляльныя падарожжы прадстаўнікоў Аб’яднаньня на Ўкраіну. Мы наведалі 15 вобласьцяў Украіны з Захаду па Ўсход. Галоўнай мэтай нашых паездак было азнаямленьне з сытуацыяй і патрэбамі недзяржаўных арганізацыяў, адыукацыйна-выхаваўчых асяродзьдзяў ды незалежнай прэсы.
Падчас гэтых паездак у васноўным праводзілі мы сустрэчы з журналістамі, настаўнікамі, палітыкамі, актывістамі недзяржаўных арганізацыяў (у васноўным маладзёвых) ды з прадстаўнікамі ўплывовых асяродзьдзяў.
У выніку нашых падарожжаў мы апрацавалі прынцыпы і канцэпцыі працы. Зараз мы ўжо маем падрыхтаваны праект для недзяржаўных арганізацыяў, які атрымаў фінансаваньне – праект падтрымліваючы маладзёвыя групы ў 8 вобласьцях Украіны. Праект будзе рэалізавацца ў 2002 годзе.
Адначасова былі наладжаныя кантакты з украінскімі партнэрамі, якія запрапанавалі нам праект для выдаўцоў прэсы ў рэгіёнах.
5. Пасьпяховае кіраваньне друкаванымі СМІ.
грантадаўцы: Польска-Амэрыканска-Украінская Ініцыятыва Супрацоўніцтва (PAUCI)
галоўны атрымальнік гранту: Польска-Украінскі Клюб Журналістаў „Без Прадузятасьцяў”, Кіеў
тэрмін рэалізацыі праекту: 1 верасьня 2001 – 1 красавіка 2002 (праект зараз рэалізуецца)
Мэты і задачы праекту
Асноўная мэта праграмы – паднесьці кваліфікацыі і прафэсыяналізм кіруючых грамадзка-палітычнымі газэтамі. Сэмінары павінны азнаёміць слухачоў з вопытам польскіх газэтаў, калі гаварыць пра пасьпяховасьць рэклямы а таксама з тэмамі важнымі для пасьпяховага кіраваньня газэтамі. Доўгатэрміновай мэтай зьяўляецца дапамога ўкраінскім грамадзка-палітычным выдаўцам і іх поўная фінансавая незалежнасьць.
Адрасатамі праекту зьяўляюцца кіраўнікі мясцовых і агульнакраёвых выданьняў а таксама журналісты, якія ў газэце выконваюць працы зьвязаныя з рэклямай і прамоцыяй.
Дзейнасьць у рамках праекту:
У рамках праекту мы правялі два сэмінары для супрацоўнікаў рэгіянальных і агульнакраёвых выданьняў. Удзельнічала ў іх 26 асобаў. А вось і тэмы трохдзённага сэмінару:
: : рэкляма;
: : прамоцыя;
: : распаўсюджваньне.
Выкладчыкамі былі журналісты і супрацоўнікі польскіх сродкаў масавай інфармацыі.
У рамках трываючага праекту адбыліся два сэмінары для журналістаў і мэнэджэраў з агульнакраёвага (10 асобаў) і рэгіянальнага (16 асобаў) друку. Зараз трывае падрыхтоўка да правядзеньня стажыровак у Польшчы для 6 асобаў з агульнакраёвага і 10 асобаў з рэгіянальнага друку.
АГУЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ
6. Інфармацыйная праграма
ня мае асобнага фінансаваньня
частковае выкарыстаньне сродкаў зь іншых праграмаў: National Endowment for Democracy, Charles Stewart Mott Foundation
партнэры: праводзілася супрацоўніцтва з многімі беларускімі недзяржаўнымі арганізацыямі і прыватнымі асобамі, а перш за ўсё з: Грамадзкім Таварыствам „Дыярыюш”, Беларускім Аб’яднаньнем Рэсурсных Цэнтраў, рэдакцыяй часопісу „Arche”, рэдакцыяй газэты „Наша Ніва”, Аб’яднаньнем Сучаснага Мастацтва.
Патрэба папулярызацыі беларускай праблематыкі ў Польшчы ды ведаў пра польскі вопыт сыстэмнай трансфармацыі спарадзілі задуму стварэньня інфармацыйнае праграмы. У яе рамках удалося выдаць некалькі публікацыяў пра Беларусь на польскай і англійскай мовах (некаторыя з падрыхтаваных публікацыяў па фінансавых прычынах яшчэ ня выйшлі).
Адначасова ўзьнікла задума стварэньня сайту папулярызуючага Беларусь ды дзейнасьць нашай арганзяцыі. Сайт узьнікне ў 2002 альбо 2003 годзе.
Публікаці 2001
„Беларусь – трэці сэктар. Людзі – культура - мова”
Падрыхтоўка да друку кніжкі „Беларусь – трэці сэктар...” пад рэдакцыяй Марты Пэйды і Паўла Казанэцкага распачаліся ўвесну 2001 году. Гэта збор тэкстаў беларускіх аўтараў. У пэўным сэнсе гэта працяг спэцыяльнага нумару бюлетэню Інстытуру ў Карысьць Дэмакратыі ў Цэнтральна-Усходняй Эўропе „Беларусь – трэці сэктар”, які выйшаў у 1998 годзе. У гэтым выданьні мы пастараліся выйсьці паза вузкі круг тэмаў зьвязаных зь недзяржаўнымі арганізацыямі. Артымаўся хутчэй за ўсё інфарматар пра незалежнае жыцьцё ў Беларусі, у якім мы ўзялі пад увагу такія тэмы як нацыянальныя меншасьці, канфэсыйная структура краіны, культура, адукацыя, арганізацыя культурніцкага жыцьця ігд. Важнай часткай выданьня зьяўляюцца тэксты прысьвечаныя верасьнёўскім прэзыдэнцкім выбарам. У выданьні знайшліся тэксты звыш дзесятка беларускіх аўтараў, перш за ўсё маладога і сярэдняга пакаленьня а таксама CD з базай даных беларускіх недзяржаўных арганізацыяў, якую падрыхтаваў Беларускае Аб’яднаньне Рэсурсных Цэнтраў. На гэтым дыску можна таксама знайсьці згаданую тут ужо публікацыю з 1998 году „Беларусь – трэці сэктар”, а таксама актуальнае выданьне ў электронным варыянце. Публікацыя падрыхтаванай на польскай і англійскай мовах; база даных прапануецца таксама па-беларуску.
„Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001”
У 2001 годзе была падрыхтаваная да друку публікацыя Аналітычнай Групы, якая узьнікла ў Менску пад кіраўніцтвам Валеркі Булгакава. Гэта група маладых незалежных беларускіх навукоўцаў ды інтэлектуалаў, якія ў васноуным займаюцца гуманітарнымі навукамі: сацыялёгіяй, паліталёгіяй, гісторыяй, міжнароднымі адносінамі і экамонікай. Нашае Аб’яднаньне, прапануючы фінансаваньне канкрэтнага тыпу публікацыі, спрычынілася да ўзьнікненьня збору тэкстаў прысьвечаных сёньняшняй грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
Гэтае выданьне зьяўляецца нязвыкла важным па двух прычынах. Перш за ўсё, як згадвалася раней, гэта першая праца Аналітычнай Групы – цікавага нефармальнага (незарэгістраванага і пазбаўленага статусу арганізацыі) навуковага асяродка, якога далейшыя пляны гавораць пра апрацоўкі, аналізы і публікацыі з галіны сацыялёгіі і паліталёгіі. Іншым важным фатктам зьяўляецца тое, што кніжка „Беларуская палітычная сыстэма...” зьяўляецца першай незалежнай прафэсыйнай спробай камплекснага падсумаваньня 90-тых гадоў мінулага стагодзьзя ў Беларусі ў так шырокім абёме.У падрыхтоўцы матэрыялаў прымала ўдзел звыш 20 маладых навукоўцаў і гуманістаў; канчаткова ў кніжку ўвайшлі тэксты звыш дзесяці зь іх.
„pARTisan”
Пасьля амаль году падрыхтоўкі выйшаў перўшы нумар часопісу прысьвечанага беларускаму сучаснаму мастацтву „pARTisan”.
„pARTisan” гэта абшырны ў кожным сэнсе, журнал, прысьвечаны праявам незалежнага артыстычнага жыцьця ў Беларусі. Канцэпцыю выданьня ды праграмны тэкст апрацаваў стваральнік і старшыня незалежнага Аб’яднаньня Сучаснага Мастацтва Артур Клінаў, які зьяўляецца адначасова адным з найбольш цікавых і найбольш вядомых беларускіх мастакоў. Гэта адзіны такога тыпу часопіс на беларускім рынку, а з увагі на графічнае афармленьне і ўзровень тэкстаў можа быць узорам для многіх усходне-эўрапэйскіх артыстычных выданьняў. Больш за дзесятак тэкстаў пра найбольш цікавыя зьявы беларускага мастацтва 90-тых гадоў напісалі найбольш выдатныя беларускія крытыкі і тэарэтыкі мастацтва.
7. Культурная праграма
Супрацоўніцтва зь Інстытутам Беларускай Культуры
У 2001 годзе некалькі разоў даводзілася нам арганізацыйна ўспамагаць Інстытут Беларускай Культуры (ІБК), бо гэта ня ёсьц яшчэ зарэгістраваная арганізацыя, у сувязі з чым ня можа выступаць афіцыйна як арганзятар імпрэзаў і атрымальнік грантаў, пакуль ня мае яшчэ таксама свайго памешканьня. Дзякуючы гэтага тыпу дапамозе ўдалося наладзіць вечары ІБК у Клюбе Архітэктаў: рок-канцэрт, сьвяточна-навагоднюю сустрэчу. На жаль, па прычынах ад нас незалежных не адбыўся плянаваны візыт у Варшаву найбольш выдатнага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, якога мы таксама былі суарганізатарам. Аўтар па прычынах стану здароўя ня змог прыехаць на прэзэнтацыю польскага выданьня сваіх апавяданьняў.
Замежныя выезды беларускіх артыстаў
У 2001 годзе некалькі разоў падтрымлівалі мы ўдзел вядомых беларускіх артыстаў у міжнародных сэмінарах, фэстывалях і выставах. Часам гэтая дапамога заключалася ў тым, што мы аплочвалі кошты падарожжа зь Беларусі ў Польшчу і назад, часам артысты проста начавалі ў службовай кватэры нашай арганізацыі.
Улетку 2001 году такой менавіта дапамогай пакарысталіся менскія артысты: Вольга Сазыкіна, Артур Клінаў і Андрэй Савіцкі ды крытык і тэарэтык мастацтва Дзяніс Раманоўскі, якія былі запрошаныя штакгольмскім Kulturhuset да ўдзелу ў фэстывалі мастацтва „Money”. Пазьней у жніўні 2001 году Вольга Сазыкіна і Эўляліа Даманоўска выступілі падчас сэмінару для артыстаў, якія свае працы ствараюць з паперы ў Душніках Здрою. Сазыкіна паказала свае працы і тэхніку, у якой працуе, а Даманоўска падрыхтавала паказ сляйдаў і даклад на тэму беларускага сучаснага мастацтва.
Мы дапамагалі таксама Віктару Пятрову і Дзянісу Раманоўскаму, куратарам менскага фэстывалю пэрформанса „Навінкі”, у кантактах з варшаўскім артыстычным асяродзьдзем.
У другой палове верасьня 2001 году мы наладзілі выезд менскага артысты і дызайнэра Вітальда Ляўчэні на І Б’енале Сучаснага Мастацтва ў Тырану, прэстыжны фэстываль з удзелам найбольш вядомых артыстаў і куратараў з усяго сьвету. Удзел беларускага артысты фінансаваў варшаўскі Фонд імя Стэфана Баторыя.
|