|
2001-2003
Гэты праект з’явіўся працягам двух ранейшых спробаў стварэння групаў трэнераў на Беларусі ў 1996-1998 гадах, якія былі ажыццёўлены ў ходзе рэалізацыі беларускай праграмы Фонду IDEE і Фонду “Адукацыя для дэмакратыі”. Чарговая спроба была абгрунтаваная ростам колькасці неўрадавых арганізацый ў невялікіх населеных пунктах і ўзрозшым запатрабаваннем такіх мясцовых арганізацый у трэнінгах і кваліфікаваных трэнерах. Узорам для праграмы паслужыла праграма падрыхтоўкі трэнераў Фонду “Адукацыя для дэмакратыі”.
Мэтай праграмы было стварыць групу трэнераў, якая магла б праводзіць заняткі для мясцовых лідэраў неўрадавых арганізацый і настаўнікаў, а таксама рыхтаваць новую праграму трэнінгаў, падручнікі і публікацыі. Група трэнераў павінна была стаць часткай Беларускай асацыяцыі рэсурсных цэнтраў (БАРЦ). На семінарах, якія праводзіліся ў межах праграмы, ставілася задача пашырыць веды беларускіх арганізацый у наступных сферах: роля неўрадавага сектара ў цывільным грамадстве, асновы функцыявання цывільнага грамадства, структуры дэмакратычных арганізацый, лідэрскія здольнасці, планаванне дзейнасці арганізацыі, праца з валанцёрамі, прынцыпы ўзаемадзеяння. На першым этапе было праведзена пяць базавых трэнінгаў для мясцовых лідэраў, у выніку якіх былі абраныя чатырнаццаць кандыдатаў ў будучыя трэнеры. Для 104 асобаў былі праведзеныя чатыры семінары. Чарговым этапам стаў базавы сямідзённы трэнерскі семінар, праведзены трэнерамі Фонду “Адукацыя для дэмакратыі”, а таксама трохдзённы падсумавальны семінар, падчас якога ўдзельнікі першага семінару самі з дапамогай дасведчаных трэнераў праводзілі семінары для мясцовых лідэраў. На цяперашнім этапе падрыхтаваныя ў выніку папярэдніх этапаў трэнеры праводзяць семінары для лідэраў NGO, замоўленыя лакальнымі арганізацыямі. Праграма завершыцца ў ліпені 2003 года.
Ацэньваючы вынікі праграмы, мы прыйшлі да высновы, што такога тыпу трэнерскую праграму немагчыма рэалізаваць ва ўмовах Беларусі – яна не адпавядае патрэбам беларускіх арганізацый. Падчас рэалізацыі праграмы мы сутыкнуліся з цэлым шэрагам камунікацыйных і арганізацыйных перашкодаў. Мы лічым, што існуе патрэба семінараў для трэнераў не для беларускіх NGO, але ў іншай форме, не той, якая дагэтуль выкарыстоўвалася.
Пры ажыццяўленні праграмы партнерамі з беларускага боку выступілі Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў (БАРЦ) і “Міжнародны кантакт” (Мінск), а з польскага – Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” (Варшава).
Двухгадовая рэалізацыя праграмы фінансавалася за кошт сродкаў Фонда Чальза Сцюарта Мота. Каардынарарам праграмы быў
Лукаш Бырскі
|