|
з 2000 года
Ад самага пачатку сваёй дзейнасці Цэнтр WCD-IDEE імкнуўся зацікавіць Беларуссю польскія неўрадавыя арганізацыі і далучаць да сваіх дзеянняў іншыя польскія арганізацыі. Разам з тым, удзел у сустрэчах арганізацый-грантадаўцаў, якія дзейнічаюць на Беларусі і на карысць Беларусі, даў нам зразумець, што неабходна наладзіць больш шырокі абмен інфармацыяй і лепшую каардынацыю працы арганізацый, якія дзейнічаюць на гэтай тэрыторыі. Набольш выразна гэта выявілася падчас выбараў 2001 года, калі арганізацыі-грантадаўцы ўключыліся ў кампаніі неўрадавых арганізацый, маючы намер перадаць вопыт выбарчых кампаній з іншых краін (Славакія, Сербія, Азербайджан, Украіна). Адсутнасць скаардынаваных сумесных дзеянняў прывяла да таго, што гэты намер не спраўдзіўся, і шмат каштоўных высілкаў было змарнавана. Чарговым аргументам на карысць такога праекту была вялікая колькасць кантактаў, якія Цэнтр WCD-IDEE усталяваў за ўвесь час свайго існавання, а таксама наша знаёмства з большасцю міжнародных праектаў на Беларусі – мы палічылі, што гэта ўяўляе той патэнцыял, які варта выкарыстаць.
Мэтай праекту на далекую перспектыву з’яўляецца пераадольванне ізаляцыі Беларусі на сацыяльным узроўні, а таксама павышэнне зацікаўленасці арганізацый з краін-суседак Беларусі ў міжнародным супрацоўніцтве, дапамога ў наладжванні суседзкіх кантактаў паміж гэтымі краінамі і Беларуссю і падтрымка сумесных праектаў.
У 2001 годзе Цэнтр WCD-IDEE каардынаваў супрацоўніцтва паміж Фондам NOS (Славакія), GONG (Харватыя), рухам „Otpor” (Сербія) і некалькімі арганізацыямі з Украіны і Азербайджану. У студзені 2001 года з дапамогай сродкаў OSI мы арганізавалі прыезд прадстаўнікоў гэтых групаў на Беларусь.
У тым жа годзе мы вырашылі падтрымаць дзейнасць літоўскіх і украінскіх неўрадавых арганізацый на Беларусі. Прадстаўнікі літоўскіх арганізацый – Таварыства правоў чалавека і Балтыйска-Амерыканскага фонду супрацоўніцтва - прынялі ўдзел у арганізаванай у красавіку 2001 года ў Варшаве сустрэчы “Цэнтраў плюралізму” і “круглым стале”, які датычыў беларускай праблематыкі. Чарговым этапам была азнаямленчая стажыроўка для літоўскіх арганізацый. Вынікам яе сталіся лакальныя праекты супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з Вільні і неўрадавымі арганізацыямі з рэгіёнаў Беларусі, што мяжуюць з Літвой, ажыццёўленыя з дапамогай Балтыйска-Амерыканскага фонду супрацоўніцтва.
Апрача гэтага, у 2001 годзе мы падтрымалі некалькі лакальных праектаў, што датычылі супрацоўніцтва беларускіх і украінскіх арганізацый памежных рэгіёнаў (Жытомір – Баранавічы, Маладэчна – Тэрнопаль) і былі звязаны пераважна з моладзевым супрацоўніцтвам.
Пашырэнню супрацоўніцтва з беларускімі неўрадавымі арганізацыямі служаць і захады ў галіне інфармацыі.
У 2002 годзе мы апублікавалі інфарматар “Беларусь – трэці сектар – народ, культура, мова”, які працягвае ідэю выдадзенага ў 1998 годзе нумару спецыяльнага бюлетэню IDEE “Newsletter: Беларусь – трэці сектар”. У дадзеным выданні мы наважыліся выйсці па-за вузкае кола тэм, звязаных з неўрадавымі арганізацыямі, - гэты інфарматар распавядае хутчэй аб незалежным грамадскім жыцці на Беларусі, і разглядае такія тэмы, як нацыянальныя меншасці, релігійная сітуацыя на Беларусі, культура, адукацыя, арганізацыя культурнага жыцця і інш. Да выдання дадаецца CD-дыск з інтэрактыўнай базай дадзеных беларускіх неўрадавых арганізацый, падрыхтаваны Беларускай асацыяцыяй рэсурсных цэнтраў (БАРЦ). У Інфарматары звесткі пададзены на англійскай і польскай мове. Інфармацыйныя дзеянні будуць працягвацца з дапамогай інтэрнэт-старонкі Цэнтру WCD-IDEE (падрабязны расповяд пра гэтую дзейнасць знаходзіцца ў раздзеле “Інфармацыйна-культурныя праекты”).
У лютым 2002 года мы правялі першую сустрэчу неўрадавых арганізацый з краін-суседак Беларусі, якія рэалізуюць праекты з беларускімі партнерамі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі 60-ці неўрадавых арганізацый і арганізацый-донараў, зацікаўленых у міжнародным супрацоўніцтве з Беларуссю. Такія сустрэчы будуць праводзіцца і надалей.
Асноўнымі партнерамі ў праграме былі Фонд “Pontis” (былы NOS) у Браціславе, Фонд “Чалавек у нядолі” у Празе, Таварыства “Лева” у Львове, Фонд “Адраджэнне” у Кіеве, Фонд абароны правоў чалавека ў Маскве, Балтыйска-амерыканскі фонд супрацоўніцтва, Таварыства правоў чалавека і Фонд лакальнага развіцця з Коўна. У Польшчы з намі супрацоўнічалі Фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Фонд імя Стэфана Баторыя. На Беларусі інфармацыйныя дзеянні мы праводзім сумесна з Беларускай асацыяцыяй рэсурсных цэнтраў і бюро Асамблеі беларускіх неўрадавых арганізацый.
Станоўчай рысай з нашага боку была практычная абазнанасць ва ўсіх праграмах міжнароднага супрацоўніцтва, якія рэалізуюцца на Беларусі. Дзякуючы гэтаму, мы маем магчымасць знайсці пункт сутыкнення для многіх арганізацый і праектаў і выступаць у якасці каардынатара сумесных дзеянняў. Шматгадовы вопыт працы на Беларусі дапамагае нам у правядзенні інфармацыйнай дзейнасці.
Несумненным бар’ерам з’яўляецца палітычная сітуацыя на Беларусі і цяжкія ўмовы дзейнасці неўрадавых арганізацый. Чарговы бар’ер – адсутнасць шырокай зацікаўленасці Беларуссю ў краінах, што мяжуюць з ёю; недахоп ініцыятывы ў наладжванні сумесных дзеянняў асабліва відавочны сярод украінскіх арганізацый. Да таго ж, ускладняць далейшую працу на Беларусі будзе і ўвядзенне візаў.
Праграма не мае асобнага фінансавання. Выдаткі па яе рэалізацыі ў 2001 годзе былі пакрыты за кошт сродкаў традыцыйных спонсараў Цэнтру WCD-IDEE, галоўным чынам Інстытута адкрытага грамадства ў Парыжы і Фонду Чарльза Сцюарта Мотта, у 2003 годзе праграма выступае як частка праекту, што фінансуецца NED. Польска-беларуска-украінскае супрацоўніцтва у 2003 годзе ажыццяўляецца за кошт сродкаў Фонда Чарльза Сцюарта Мотта.
Каардынатарамі праграмы з’яўляюцца Павел Казанэцкі
eedc@eedc.org.pl і Яана Рагазіньска
|