:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

інфармацыйна-культурныя праграмы

 

з 2001 года

Неабходнасць папулярызацыi беларускай праблематыкi ў Польшчы, а таксама распаўсюджвання ведаў пра польскi вопыт сацыяльна-палiтычных трансфармацыяў нарадзіла думку аб стварэнні iнфармацыйнай праграмы. Iнфармацыйная праграма як дапаможная праграма не мае асобнага фiнансавання і рэалiзуецца за кошт частковага выкарыстання сродкаў iншых праграм, фiнансаваных NED i Фондам Чарльза Сцюарта Мотта. Частка сродкаў у 2003 годзе была атрымана на распрацоўку iнтэрнэт-старонкi Цэнтру WCD-IDEE, гэты праект рэалiзуецца дзякуючы падтрымцы Амбасады Каралеўства Нiдэрландаў і Амбасады Канады ў Варшаве.
У ходзе рэалiзацыi iнфармацыйнай праграмы мы ажыццяўлялi супрацоўнiцтва са шматлiкiмi беларускiмi арганiзацыямi і прыватнымi асобамi, перадусiм з грамадскiм аб’яднаннем «Дыярыуш», Беларускай асацыяцыяй рэсурсных цэнтраў (БАРЦ), рэдакцыяй часопiса «Arche», рэдакцыяй газеты «Наша Нiва», Асацыяцыяй сучаснага мастацтва (АСМ) і арганiзацыяй «Мiжнародны кантакт».

У межах праграмы у 2001-2002 гадах было выдадзена некалькi выданняў пра Беларусь на польскай і англiйскай мовах. Цэнтр WCD-IDEE быў выдаўцом і сувыдаўцом двух з iх, пры падрыхтоўцы iншых мы актыўна супрацоўнiчалi з выдаўцамi.

Каардынатарам iнфармацыйна-культурнай праграмы з’яўляецца Марта Пэйда-Падкапаева marta.pejda@tut.by, адмiнiстратарам і адным з рэдактараў iнтэрнет-старонкi – Яраслаў Iванюк webmaster@eedc.org.pl


Праект: Выданне працы «Беларусь – III сектар. Людзi – культура – мова».
Праца, падрыхтаваная пад рэдакцыяй Марты Пэйды, складаецца з тэкстаў беларускiх аўтараў i з’яўляецца працягам выдадзенага ў 1998 годзе спецыяльнага нумару бюлетэню Фонду IDEE «Newsletter». Яна выконвае ролю iнфарматара пра незалежнае жыццё на Беларусi, асвятляючы такiя тэмы, як нацыянальныя меншасцi, рэлiгiйная структура краiны, культура, адукацыя, арганiзацыя культурнага жыцця і iнш. Найперш мы хацелi паказаць змены, якiя адбываюцца на Беларусi падчас кiравання прэзiдэнта Лукашэнкi – змены як чыста фармальныя, напрыклад у заканадаўстве цi геральдыцы, так і сацыяльныя, ментальныя, палiтычныя. Iстотную частку выдання складаюць тэксты, прысвечаныя прэзiдэнцкiм выбарам 2001 года. Аўтарства беларускiх матэрыялаў ў зборнiку належыць прадстаўнiкам малодшага і сярэдняга пакаленняў, тэксты дапаўняе CD-дыск з iнтэрактыўнай базай дадзеных беларускiх неўрадавых арганiзацый, якую падрыхтавала Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў. Дыск змяшчае таксама электронныя версii гэтай працы і першага выдання кнiгi «Беларусь – трэцi сектар».

Як і пры першым выданнi, былi падрыхтаваныя два асобныя варыянты – на польскай і англiйскай мовах. Сродкi на завяршэнне дзейнасці, звязанай з фармаваннем iнтэрактыўнай базы дадзеных і друкам выдання, мы атрымалi ў межах праграмы RITA (Regions in Transition). Выдаткi на друк часткова былi пакрыты за кошт сродкаў National Endowment for Democracy. Распаўсюджванне зборнiка мы ажыццяўляем сумесна з варшаўскiм Фондам «Адукацыя для дэмакратыi».


Праект: Выданне кнiгi «Беларуская палiтычная сiстэма да прэзiдэнцкiх выбараў 2001 года»
У 2001 годзе была падрыхтавана першая калектыўная публiкацыя Аналiтычнай групы, якая сфармавалася ў Мiнску пад кiраўнiцтвам Валеркi Булгакава. Аналiтычная група аб’яднала маладых незалежных беларускiх навукоўцаў і iнтэлектуалаў, якiя займаюцца найперш гуманiтарнымi навукамi: сацыялогiяй, палiталогiяй, гiсторыяй, мiжнароднымi адносiнамi і эканамiчнай тэорыяй. Цэнтр WCD-IDEE, аказваючы фiнансавую падтрымку подобнага тыпу публiкацый, спрычынiўся да паўстання зборнiка артыкулаў, прысвечаных сучаснай грамадска-палiтычнай сiтуацыi на Беларусi.

Гэтая кніга мае наздвычай істотнае значэнне, зыходзячы з двух момантаў. Па-першае, як мы згадвалi вышэй, гэта першая праца Аналiтычнай групы – цiкавага нефармальнага (незарэгiстраванага і пазбаўленага статусу арганiзацыi) навуковага асяродка, у далейшых планах якога правядзенне даследаванняў, аналiзу і падрыхтоўка публiкацый у галiне сацыялогii і палiталогii. Iншым важным фактам з’яўляецца тое, што кнiга «Беларуская палiтычная сiстэма…» - першая незалежная, прафесiйная спроба комплекснага падсумавання 90-х гадоў на Беларусi ў такiх шырокiх сферах. У падрыхтоўцы матэрыялаў прынялi ўдзел звыш 20 маладых навукоўцаў і гуманiтарыяў; у канчатковы варыянт зборнiка ўвайшлi працы большасцi з iх.


Праект: Выданне часопiса «pARTisan»
Першы нумар часопiса «pARTisan», прысвечанага беларускаму сучаснаму мастацтву, рыхтаваўся амаль год, перш чым пабачыць свет. «pARTisan» - гэта аб’ёмiсты, сучасны з усiх пунктаў погляду часопiс, прысвечаны падзеям незалежнага мастацкага жыцця на Беларусi. Канцэпцыю часопiсу, а таксама праграмны артыкул напiсаў творца і старшыня незалежнай Асацыяцыi сучаснага мастацтва Артур Клiнаў, якi з’яўляецца адным з найцiкавейшых і найвядомейшых беларускiх мастакоў. Гэта адзiны такога кшталту часопiс на беларускiм рынку, але, зыходзячы са свайго выключна прафесiйнага графiчнага афармлення і высокага iнтэлектуальнага узроўню, ён можа быць узорам для многiх усходнееўрапейскiх мастацтвазнаўчых выданняў. Артыкулы, што ўвайшлi ў часопiс, прысвечаны найцiкавейшым з’явам беларускага мастацтва 90-х гадоў і належаць выдатным беларускiм крытыкам і тэарэтыкам-мастацтвазнаўцам. Чарговы нумар часопiса з’явiцца ў вераснi 2003 года.


Праект: Выданне часопiса «Зямля N»
Дзякуючы значнай арганiзацыйнай дапамозе і канцэптуальнай падтрымцы Цэнтру WCD-IDEE, у 2001 годзе пабачыў свет «нулявы» нумар часопiса «Навагрудская зямля», а ў 2002 годзе чарговы яго нумар, толькi ўжо ў iншым графiчным афармленнi і пад iншай назвай - «Зямля N». Часопiс паўстаў у асяроддзі наваградскага Таварыства фiламатаў «Прамень» і з’яўляецца першым беларускамоўным культуралагiчным выданнем. Кантакты, усталяваныя рэдакцыяй (галоўны рэдактар Вольга Каменева) з дапамогай нашай арганiзацыi, iстотным чынам паўплывалi на канцэпцыю і змест часопiса. Першы нумар быў прысвечаны агульнай тэме эмiграцыi, як у непасрэдным, так і метафарычным сэнсе. Эмiграцыйная праблематыка прыцягнула ўвагу выдатных аўтараў з Беларусi і з па-за яе межаў. Акрамя iх артыкулаў, у нумары прадстаўлены таксама цiкавыя архiўныя матэрыялы, звязаныя з гiсторыяй мiжваеннай і пасляваеннай Беларусi, фатаграфii і малюнкi сучасных вядомых беларускiх мастакоў, а таксама мастацкiя праекты, створаныя адмыслова для гэтага часопiса. Выданне чарговага нумару запланавана на другую палову 2003 года, ён прысвечаны тэматыцы iудаiзму і культуры габрэйскай нацыянальнай меншасцi на Беларусi. 


Праект: Iнфармацыйная кампанiя ў Iнтэрнэце
Iнфармацыйная кампанiя ў Iнтэрнэце складаецца з трох незалежных (але сцiсла звязаных памiж сабой) частак, якiя мэтава рэалiзуюцца праз два сайты: www.go2east.ngo.pl і хатнюю старонку Цэнтру WCD-IDEE http://eedc.org.pl 
На старонцы Цэнтру WCD-IDEE пададзена падрабязнае апiсанне яго дзейнасцi, дэталёвы расповяд пра ўсе ажыццёўленыя намi праекты, у тым лiку пра тыя, рэалiзацыя якiх завершана. Кiруючыся агульнай практыкай неўрадавых арганiзацый, мы маем намер апублiкоўваць на старонцы штогадовыя і бягучыя справаздачы аб рэалiзацыi паасобных праектаў, а таксама праграмныя тэксты. 
Сталай, асобнай часткай хатняй старонкi Цэнтру WCD-IDEE будзе беларускi iнфармацыйны сэрвiс, мэтай якога стане прадастаўленне, найперш беларусам, iнфармацыi пра развiццё цывiльнага грамадства і дэмакратыi ў рэгiёне; адкрыццё сэрвiсу запланавана на 2004 год (гэта будзе залежаць ад атрымання фiнансавых сродкаў). Большасць матэрыялаў сэрвiсу складуць вытрымкi з польскай прэсы: навiны, а таксама эсэ, каментарыi, справаздачы і iнш., прысвечаныя праблемам сацыяльнай трансфармацыi, пабудовы цывiльнага грамадства, падтрымкi грамадскiх iнiцыятываў, ўмацавання працэсаў дэмакратызацыi і развiцця незалежных форм супрацоўнiцтва памiж трэцiм сектарам, медыямi і самiм грамадствам. Матэрыялы будуць публiкавацца на беларускай мове. 
Трэцi накiрунак дзеянняў па рэалiзацыi праекту – гэта сайт www.go2east.ngo.pl, частка парталу www.ngo.pl, якая з’явiлася дзякуючы нефармальнай Групе «Замежжа», членам якой з’яўляецца Цэнтр WCD-IDEE. У студзенi 2002 года сярод членаў Групы «Замежжа» вылучылася невялiкая група рэдактараў iнтэрнэт-парталу, да ўдзелу ў якой былi запрошаны і прадстаўнiкi нашай арганізацыі. Падчас некалькiх папярэднiх сустрэчаў рэдактары вызначылi крытэрыi падзелу матэрыялаў на раздзелы, прысвечаныя розным краiнам, а Цэнтр WCD-IDEE узяўся за рэалiзацыю беларускай часткi. Акрамя гэтага, мы прапанавалi агульную структуру, паводле якой будзе фармавацца матэрыял кожнага раздзелу парталу. Сайт www.go2east.ngo.pl – супольны праект польскiх неўрадавых арганiзацый, якiя працуюць за мяжой (галоўным чынам на Усходзе). Сайт з’ўляецца своесаблiвым iнтэрнэт-дапаможнiкам і змяшчае некалькi тэматычных баз дадзеных, архiў, спасылкi, а таксама iншыя тэксты і фотаматэрыялы (у тым лiку карты), звязаныя з дзейнасцю польскiх НПА і iх кантактамi на Усходзе. 2002 год быў перыядам пошуку фiнансавання для рэалiзацыi пачатковага этапу Iнфармацыйнай кампанii ў Iнтэрнэце, у выніку сродкi на яго рэалiзацыю былi выдзелены Амбасадай Каралеўства Нiдэрландаў і Амбасадай Канады. Гэтыя сродкi павiнны быць выкарыстаны ў 2003 годзе.


Культурныя праекты

Супрацоўнiцтва з Iнстытутам беларускай культуры
У 2001 годзе мы неаднойчы аказвалi арганiзацыйную дапамогу Iнстытуту Беларускай культуры (IБК), паколькi гэтая арганiзацыя яшчэ не мае афiцыйнай рэгiстрацыi, у сувязi з чым не можа выступаць як арганiзатар мерапрыемстваў і атрымальнiк грантаў, і покуль што не мае сталага месца размяшчэння. Дзякуючы такой дапамозе, ладзiлiся вечары IБК ў Клубе архiтэктараў: рок-канцэрт, святочны навагоднi вечар. На жаль, па прычынах, якiя ад нас не залежалi, не адбыўся на пачатку 2002 года вiзiт у Варшаву выдатнага пiсьменнiка Васiля Быкава, суарганiзатарамi якога мы былi.

Выезды за мяжу беларускiх мастакоў
У 2001-2003 гадах мы неаднойчы дапамагалi вядомым беларускiм мастакам удзельнiчаць у мiжнародных семiнарах, фестывалях і выставах. Нашая дапамога заключалася часам у аплаце кошту праезду ў Польшчу і з Польшчы да Беларусi, а часам толькi ў прадастаўленнi начлегу ў службовай кватэры нашай арганiзацыi.
Дапамогай такога тыпу скарысталiся многiя вядомыя беларускiя мастакi, мастацтвазнаўцы і арганiзатары мастацкiх iмпрэзаў: Вольга Сазыкiна, Артур Клiнаў, Андрэй Савiцкi, крытык і мастацтвазнаўца Дзянiс Раманоўскi, арганiзатар легендарнага фестывалю перфоманс «Навiнкi» Вiктар Пятроў, польскi арганiзатар выстаў беларускага мастацтва Эуалiя Даманоўска і iнш. У другой палове верасня 2001 года мы арганiзавалi выезд мiнскага мастака і дызайнера Вiталя Ляўчэнi на I-шы беннале сучаснага мастацтва ў Тыране, прэстыжны фестываль з удзелам найвядомейшых мастакоў і арганiзатараў мастацкiх iмпрэзаў з усяго свету. Удзел беларускага мастака аплацiў варшаўскi Фонд iмя Стэфана Баторыя.

 

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster