:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

адукацыйная праграма для беларускiх настаўнiкаў

 

2000-2003

У 1998 годзе, калi нашай арганізацыяй быў арганiзаваны конкурс грантаў для беларускiх НДА, высветлiлася, што каля 1/3 лакальных iнiцыятыў складаюць праекты, пададзеныя настаўнiкамi або блiзкiмi да школы асяродкамi. У вынiку нам зрабiлася вiдавочнай вялiкая запатрабаванасць дзеянняў у галiне адукацыi. Праграма з’яўляецца аўтарскай распрацоўкай Цэнтру WCD-IDEE, заснаванай на дасягненнях рэформы сiстэмы адукацыi (найперш рэформы школьных праграмаў) у Польшчы. Семiнары для настаўнiкаў пабудаваны паводле ўзору праекту для настаўнiкаў, якi рэалiзуецца Фондам “Адукацыя для дэмакратыi”. Праграма стажыроўкi распрацавана каардынатарамi праграмы сумесна з Фондам iмя Стэфана Баторыя.

Мэтай праграмы з’яўляецца навучанне настаўнiкаў з малых гарадоў і весак, якiя выкарыстоўваюць розныя пазалекцыйныя метады працы з дзецьмi і моладдзю, наладжванне супрацоўнiцтва памiж настаўнiкамi з розных рэгiёнаў. Мы хочам ўзбагацiць і развiць iх здольнасцi, метады працы і прафесiйныя кантакты, каб iх праца стала больш цiкавай і эфектыўнай. Праграма была створана для падтрымкi iндывiдуальных намаганняў многiх настаўнiкаў з усёй Беларусi, каб праз iх iнiцыятывы дайсцi таксама да дзяцей і моладзi, забяспечваючы iх прыцягальнай, высокаякаснай альтэрнатыўнай адукацыяй. Праграма запэўнiвае ўмовы для стварэння кантактнай сеткi памiж настаўнiкамi, якiя прымаюць у ёй удзел.

На першым этапе (2000-2001 гады) у вынiку рэалiзацыi трэнiнгаў для настаўнiкаў, праведзеных Цэнтрам WCD-IDEE і нашымi партнёрскiмi арганiзацыямi, была адабраная група каля 1200 настаўнiкаў. Адбор праводзiўся, зыходзячы з чатырох крытэрыяў: актыўнасць (пазакласная праца з дзецьмi, супрацоўнiцтва з неўрадавымi арганiзацыямi), жаданне і здольнасць вучыцца, магчымасць выкарыстання ведаў, набытых падчас трэнiнгаў, рэкамендацыi ад iншых настаўнiкаў і НДА.

Другiм этапам былi семiнары першай ступенi на Беларусi, прысвечаныя асноўным пытанням, звязаным з працай у групе, фармаваннем мiжасабiстых адносiн і тэхнiк навучання.

Чарговым этапам сталi азнаямленчыя побыты і стажыроўкi ў Польшчы. Iх удзельнiкi былi выбраныя сярод настаўнiкаў, што прайшлi навучанне на семiнарах. Асновай побытаў і стажыровак з’яўляецца азнаямленне з актыўнымi метадамi працы з дзецьмi і моладдзю і пазашкольнай дзейнасцю настаўнiкаў у Польшчы. Яно ўключае наведванне польскiх пачатковых і сярэднiх школ (дзяржаўных, грамадскiх і прыватных), дзiцячых садкоў і адукацыйных устаноў, моладзевых асяродкаў і арганізацый, якiя рэалiзуюць навучальныя праграмы для настаўнiкаў і рыхтуюць анiматараў і грамадскiх лiдэраў, а таксама цэнтраў для дзяцей з асаблівасцямі псiхафiзiчнага развiцця. У суме ў 2001-2002 гадах у двухэтапных семiнарах, азнаямленчых побытах і стажыроўках у Польшчы прынялі ўдзел 704 настаўнiкi.

Асноўным беларускiм партнёрам з’яўляецца Цэнтр цывiльнага грамадства «Супольнасць» з Мiнска, сярод іншых партнёраў - Таварыства беларускай школы, Таварыства беларускай мовы, Беларускi лiцэй у Мiнску, неурадавая арганiзацыя «Новая Касталiя». У Польшчы партнёрамi з'яўляюцца: Фонд iмя Стэфана Баторыя (Форум Цэнтральна-Усходняй Еўропы, цяпер Мiжнародны праект), Дом яднання і сустрэч iмя св. Максiмiлiяна Колбi з Гданьска, Iнтэграцыйны клуб анiматараў з Люблiна, Таварыства «Разам у Еўропу» з Бельска-Бялай і Фонд «Адукацыя для дэмакратыi» (Варшава).

На падставе справаздач трэнераў і мясцовых арганiзатараў, а таксама расповядаў настаўнiкаў, мы можам сцвердзiць, што семiнары, арганiзаваныя Цэнтрам WCD-IDEE, патрапiлi ў нiшу рэальных патрэбаў. Гэта вынiкае з некалькiх чыннiкаў. Па-першае, на Беларусi, дзе амаль 90% медыяў кантралюе дзяржава, гэтыя семiнары выявiлiся адной з нешматлiкiх, калi ўвогуле не адзiнай крынiцай iнфармацыi. Iнфармацыi і ведаў пра дэмакратыю, пра навучанне дэмакратыi ў школах, пашырэнне iнфармацыi на тэму трэцяга сектара – яго структуры, ролі і магчымасці самарэалiзацыi праз НПА. Такiя веды не трапляюць у малыя гарады і вескi лёгка. Настаўнiкi на Беларусi не маюць таксама доступу да асноўных звестак пра прафесiю настаўнiка, метады актыўнага навучання, iнавацыйныя метады ў адукацыі, асновы працы з групай, актывiзацыю асяроддзя дзяцей і моладзi. Да таго ж, цяжкая матэрыяльная і грамадска-палiтычная сiтуацыя не спрыяе школе, а адсутнасць моцных сувязей і падтрымкi ў самiм настаўнiцкiм асяроддзi стымулюе адыход ад прафесii людзей сапраўны актыўных. Дзеяннi, што праводзяцца ў межах праграмы, хаця б ў пэўнай ступенi задавальняюць iстотныя патрэбы педагогаў і настаўнiцкiх асяроддзяў на Беларусi. Праграма таксама паўплывала на школы і неўрадавыя арганiзацыi, якiя займаюцца адукацыяй, у Польшчы. Яна дапамагла наладжванню асабiстых кантактаў і садзейнiчала вольнаму абмену iнфармацыяй пра сiтуацыю ў абедзьвух краiнах. Вiзiты беларускiх настаўнiкаў у польскiя арганiзацыі шматкроць прыцягвалi ўвагу мясцовых органаў самакiравання і сродкаў масавай iнфармацыi. Абодва бакi, як польскiя, так і беларускiя настаўнiкi, адзначылi гэтую праграму як вартасную і спрыяльную для далейшых непасрэдных кантактаў.
На пачатку рэалiзацыi праграмы мы сутыкалiся з iстотнымi праблемамi у супрацоўнiцтве з мясцовай адмiнiстрацыяй на Беларусi (упраўленнямi адукацыi) і дырэктарамi школаў. Апошнi бар’ер мы змаглi пераадолець, і адносiны школьных кiраўнiкоў да нашых праектаў становяцца штораз больш пазiтыўнымi. Аднак сталай праблемай застаецца ўмяшальнiцтва мiлiцыi падчас семiнараў, што праводзяцца на Беларусi.

У 2001 годзе намi было атрымана фiнансаванне ад Iнстытуту адкрытага грамадства ў Парыжы і Польска-амерыканскага фонду свабоды – праект RITA. У 2002-2003 гадах праект фiнансаваўся Фондам iмя Стэфана Баторыя. Каардынатарам праекту быў Лукаш Бырскi. У 2000 годзе праект ажыццяўляўся Цэнтрам WCD-IDEE самастойна, у 2001 годзе Цэнтрам WCD-IDEE сумесна з Фондам iмя Стэфана Баторыя, а ў 2002-2003 гадах Фондам iмя Стэфана Баторыя сумесна з Цэнтрам WCD-IDEE.

 

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster