|
| |
[
камэнтары ]

|
 |
мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі |
 |
Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў сыстэме наяўных палітычных адносінаў. |
|
больш
>>>
|
|
 |
грамадзянскія
ініцыятывы ў Беларусі, BARC-info CD |
 |
Беларуская
Асацыяцыя Рэсурсных Цэнтраў прэзэнтуе
Вашай увазе электронны даведнік
Беларусіх грамадзкіх ініцыятываў BARCInfo®.
BARCInfo® - гэта праграмны прадукт, які ў
зручнай інтэрактыўнай форме падае
інфармацыю пра ГА, СМІ, палітычныя
партыі, прафсаюзы, ініцыятыўныя групы.
BARCInfo® - гэта агульнарэспубліканская
сетка па зборы інфармацыі. |
|
больш
>>>
|
|
 |
беларуска-расійская
інтэграцыя |
 |
Беларуска-расійская
інтэграцыя — адзін з самых балёвых
пунктаў беларускага грамадзтва.
Лукашэнка і яго партнэры з расійскага
боку шмат зрабілі для таго, каб
пранезалежніцка настроеная частка
нашага грамадзтва яе гідзілася, не
жадала падыходзіць да яе зь цьвярозымі
ацэнкамі, бачыла ў гэтай інтэграцыі
паважную пагрозу для існаваньня самой
беларускай дзяржавы. Таму “інтэграцыйная”
тэма часам робіцца закладніцай
самадастатковых палітычных стратэгіяў,
для якіх нічога ня значыць дабро... |
|
больш
>>>
|
|
 |
беларуская
палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія
выбары 2001 г. |
 |
Прэзыдэнцкія
выбары выклікалі вялікае напружаньне і
ўзрушэньне ў беларускіх масах. Цягам
летніх месяцаў наконт іх вынікаў
выказваліся самыя незвычайныя
прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя
агромністыя людзкія і матэрыяльныя
рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9
верасьня мы станем сьведкамі
сьмяротнай сутычкі дзьвюх
найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы
ўлады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне
гэтай даты дружна падкрэсьлілі абодва
палітычныя антаганісты. |
|
больш
>>>
|
|
 |
Беларусь
- трэці сэктар. нацыя. культура. мова |
 |
Выданьне
было падрыхтаванае дзякуючы
супрацоўніцтву некалькіх арганізацыяў.
Перадаем Вам у рукі кнігу, якая ў нейкай
ступені зьяўляецца працягам
выдадзенай у 1998 годзе кнігі "Беларусь.
Трэці сэктар". Паколькі ўзбудзіла
яна вялікае зацікаўленьне як у Польшчы,
так і паза яе межамі, вырашылі мы
падрыхтаваць публікацыю, якая з аднаго
боку дасьць больш актуальную
інфармацыю пра няўрадавыя агранізацыі
ў Беларусі. а з другога пакажа
грамадзкія працэсы ў гэтай краіне ў
кантэксьце, які разбуджае шмат
разнагалосьсяў і пытаньняў: ў
кантэксьце нацыянальнага адраджэньня. |
|
больш
>>>
|
|

[
камэнтары ]
| |
|