Спробы рэформаў і палітыка дзяржавы ў дачыненні грамадзянскага сектару, 2016-2017

In this brief document we decided to combine issues of interests to donors and implementers community as well as civic activists in Belarus. One of such issues is growing number of GONGOs. Hence we decided to analyse situation in the GONGO sector. We look on how civil society and GONGOs are present in public speeches. The aim of the review paper is also to assess public sector delivery capability and civil society ability to hold government to account.

Нягледзячы на заўважны прагрэс у дачыненнях з Захадам, а таксама агульнае паляпшэнне палітычнага клімату ў 2015 і 2016 годзе, сітуацыя ў Беларусі застаецца неспрыяльнай для развіцця грамадзянскай супольнасці.
Падзеі лютага і сакавіка 2017 года паказваюць, што пры сутыкненні з любой нават нязначнай і патэнцыйнай палітычнай пагрозаю з боку апазіцыі, грамадзянскае супольнасці ці СМІ ўлады Беларусі гатовы да жорсткіх мераў і  рэпрэсіўных захадаў. У прыватнасці да масавых затрыманняў, парушэння права на свабоду інфармацыі, сходаў, крымінальны пераслед па палітычным матывам і г. д.
Усё гэта стварае сур’ёзны выклікі для беларускай грамадзянскай супольнасці. Паўстаюць пытанні, якім чынам рэагаваць на падзеі, як узаемадзейнічаць з уладаю і ажыццяўляць падтрымку грамадскіх праектаў?
На дадзены момант, далейшае развіццё падзеі ў Беларусі застаецца нявызначаным. У адрозненні ад 2011 года, не назіраецца адназначны абрыў камунікацыі і ўзаемадзеяння з уладаю. Нягледзячы на рэпрэсіўныя захады, улады па ранейшаму кантактуюць з рознымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, працягваюць супрацу ў галіне эканомкі, сацыяльнай сферы, культуры. Акрамя гэтага, беларуская дзяржава ўсё яшчэ дэманструе вялікую зацікаўленасць у прыцягненні міжнародных праектаў і рэсурсаў у краіну.

Больш інфармацыі можна знайсці ў аналітыцы, падрыхтаванай Асацыяцыяй у траўні 2017 г.

 

Download here.