Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Варшаве: адкрыццё, дыскусія, прэмія і іншыя цікавыя падзеі

VII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Варшаве15-17 верасня.

Пленарнае адкрыццё пройдзе 15 верасня ў Палацы культуры і навукі ў Ратушнай залі і распачнецца дыскусіяй „Рэвалюцыя 1917 г і досвед камунізму для Цэнтральна-Усходняй Еўропы”. Удзельнікі дыскусіі – Фелікс Акерман, Томас Бон, Уладзімір Мацкевіч. Мадэратар – Аляксей Ластоўскі. Каментатары ў дыскусіі – Валер Булгакаў, Пётр Рудкоўскі, Агнешка Рамашэўская-Гузы, Элжбета Смулкова. Больш інфармацыі пра дыскусію можна даведацца тут.

Запрашаем таксама наведаць дыскусію „Дачыненні паміж уладай і беларускай грамадзянскай супольнасцю ў 2017 годзе: маятнік ці пазітыўныя змены?”, якая адбудзецца 16 верасня а 17-й гадзіне ў Інстытуце прыкладной лінгвістыкі (Instytut Lingwistyki Stosowanej UW, ul.Dobra 55) . Выступоўцы – Уладзімір Лабковіч (праваабарончы цэнтр “Вясна”), Святлана Зінкевіч (Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі), Андрэй Казакевіч (Інстытут “Палітычная сфера”). Мадэратар – Лукаш Бырскі. Пытанні для абмеркавання – асноўныя тэндэнцыі развіцця грамадзянскай супольнасці ў 2017 годзе; новыя правілы гульні ў дачыненнях дзяржавы і НДА; GONGO, НДА, лакальныя ініцыятывы – канкурэнцыя, супрацьстаянне ці супрацоўніцтва? Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя дыскусіі можна знайсці тут.

Варта таксама звярнуць увагу на цырымонію надання Прэміі Кангрэса за найлепшую публікацыю ў 2015-2016 гг. Уручэнне ўзнагароды адбудзецца 16 верасня а 19-й гадзіне па адрасе: Sala Lustrzana, Pałac Staszica, Nowy Świat 72.

Неверагоднае мноства іншых цікавых падзей, секцый і дыскусій можна знайсці ў поўнай праграме Кангрэса на сайце арганізатараў – http://icbs.palityka.org/. Скантактавацца з арганізатарамі можна па адрасе icbs@palityka.org

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі – найбольш прадстаўнічая штогадовая акадэмічная падзея, якая аб’ядноўвае ўсе важнейшыя даследчыя асяродкі, у цэнтры ўвагі якіх – палітыка, грамадства і культура Беларусі. Для больш чым 500 удзельнікаў гэтая падзея ўяўляе сабой выдатную магчымасць для запачаткавання новых даследаванняў і грамадскіх праектаў, абмена ідэямі і меркаваннямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і навуковых колаў Беларусі, ЕС (асабліва Польшчы і Літвы), Украіны, Расіі, ЗША і іншых краін. Кангрэс спалучае традыцыйныя акадэмічныя падыходы і публічныя дыскусіі на тэмы актуальных праблем беларускай палітыкі, культуры і грамадства, а таксама рэгіянальнай і міжнароднай супрацы. Кангрэс таксама робіць свой унёсак у фармаванне беларускай грамадзянскай супольнасці і ідэнтычнасці.

Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр з’яўляецца суарганізатарам Кангрэса ў межах супольнай ініцыятывы „Грамадскі ўдзел”. Партнёрства аб’ядноўвае намаганні грамадскіх арганізацый і ініцыятываў для павелічэння ўдзелу насельніцтва ў грамадскай дзейнасці і кшталтавання грамадзянскай супольнасці